цы́нія, -і, мн. -і, -ній, ж.

Травяністая дэкаратыўная расліна сямейства складанакветных з буйнымі яркімі кветкамі.

Расквітнелі цыніі і флоксы.

|| прым. цы́ніевы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цыну́бель, -я, мн. -і, -яў, м.

Гэбель з зубчастым жалязкам, прызначаны для нанясення шурпатасці на драўляныя часткі пры склейванні.

|| прым. цыну́бельны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цюбеце́йка, -і, ДМ -йцы, мн. -і, -це́ек, ж.

Маленькая круглая ці вастраверхая шапачка з вышытымі або тканымі ўзорамі.

|| прым. цюбеце́ечны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цюльпа́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Шматгадовая травяністая цыбульная расліна сямейства лілейных з буйнымі кветкамі рознай формы і афарбоўкі.

|| прым. цюльпа́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чатырохты́сячны, -ая, -ае.

1. Ліч. парадк. да чатыры тысячы.

2. Які складаецца з чатырох тысяч адзінак.

Ч. атрад.

3. Цаной у чатыры тысячы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ша́ля, -і, мн. -і, -яў, ж.

1. Круглая і плоская талерка вагаў.

2. мн. Вагі, якія складаюцца з такіх талерак.

Узважыць на шалях.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шамо́т, -у, Мо́це, м. (спец.).

Абпаленая да спякання гліна, а таксама вогнетрывалая цэгла з такой гліны.

|| прым. шамо́тавы, -ая, -ае.

Шамотавая цэгла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шанта́ж, -у́, м.

Запалохванне каго-н. пагрозай выкрыцця або паведамлення якіх-н. непажаданых звестак з мэтай вымагання чаго-н.

|| прым. шанта́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шкурадзёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Рабочы бойні, які здзірае шкуры з забітых жывёл.

2. перан. Пра скнарлівага гандляра, спекулянта і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шлемафо́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Шлем лётчыкаў, касманаўтаў, танкістаў з прыстасаваннямі для ўключэння ў перагаворныя і іншыя ўстройствы.

|| прым. шлемафо́нны, -ая, -ае.