фіёрд, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Вузкі, з крутымі і высокімі берагамі марскі заліў, які глыбока ўразаецца ў сушу.

Скандынаўскія фіёрды.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

флане́ль, -і, Т -ллю, ж.

Мяккая баваўняная або шарсцяная тканіна палатнянага перапляцення з двухбаковым начосам.

|| прым. флане́левы, -ая, -ае і флане́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фура́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

Галаўны ўбор з аколышам і казырком; форменная шапка.

|| прым. фура́жачны, -ая, -ае.

Фуражачная майстэрня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хада́йнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак., за каго-што, аб кім-чым.

Выступаць з хадайніцтвам.

|| зак. пахада́йнічаць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. хада́йнічанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

харашэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; незак.

Станавіцца больш прыгожым, прывабным.

Дзяўчынка з кожным днём харашэе.

Харашэе наш родны Мінск.

|| зак. пахарашэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хаце́цца, хо́чацца; безас., незак., чаго, з інф. і са злуч. «каб».

Адчуваць патрэбу ў чым-н., вельмі жадаць чаго-н.

Яму хацелася есці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хвошч, хвашчу́, мн. хвашчы́, хвашчо́ў, м.

Шматгадовая споравая расліна сямейства хвашчовых з зялёнымі, звычайна галінастымі сцёбламі і лускаватым лісцем.

|| прым. хвашчо́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хрушчы́, -о́ў, адз. хрушч, -а́, м.

Сухое рассыпчатае пячэнне з тонкіх палосак цеста, якія пякуць у масле ці алеі.

Х. пасыпаюць цукровай пудрай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цеплакро́ўныя, -ых, адз. -ае, -ага, н.

Жывёлы з адносна пастаяннай тэмпературай цела, якая не залежыць ад тэмпературы навакольнага асяроддзя (большасць млекакормячых і птушкі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цымба́лы, -аў.

Народны музычны інструмент у выглядзе трапецападобнай скрынкі з металічнымі струнамі, па якіх удараюць драўлянымі малаточкамі.

|| прым. цымба́льны, -ая, -ае.

Цымбальныя струны.