бу́ркі, -рак, адз. бу́рка, -і, ДМ -рцы, ж.

Абутак з фетру, сукна або з тонкага лямцу, які носіцца з галёшамі ці на скураной падэшве без іх.

|| прым. бу́рачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бушме́ны, -аў, адз. бушме́н, -а, м.

Абагульняючая назва некаторых карэнных народаў Паўднёвай Афрыкі, а таксама прадстаўнікі гэтага насельніцтва.

|| ж. бушме́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. бушме́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бяро́ста, -ы, ДМ -сце, ж.

Верхні слой бярозавай кары.

Абдзерці бяросту.

|| прым. берасто́вы, -ая, -ае, бяро́ставы, -ая, -ае і берасця́ны, -ая, -ае.

Берасцяная грамата — старажытныя пісьмы і дакументы на бяросце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ва́за, -ы, мн. -ы, ваз, ж.

Пасудзіна для кветак, садавіны і пад. або проста дэкаратыўнага прызначэння.

Хрустальная в.

|| памянш. ва́зачка, -і, ДМ -чцы, -чак, ж.

|| прым. ва́завы, -ая, -ае (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ве́ер, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Ручное прыстасаванне з пласцінак у выглядзе складнога паўкруга, якім абмахваюцца ў духату.

2. у знач. прысл. ве́ерам. Паўкругам.

Хвост в.

|| прым. ве́ерны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

верхаві́на, -ы, мн. -ы, -він, ж.

Верх, верхняя частка чаго-н.

В. дрэва.

|| памянш. верхаві́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

|| прым. верхаві́нны, -ая, -ае і верхаві́нкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

від², -у, М аб відзе, мн. віды, -аў, м.

1. Падраздзяленне ў сістэматызацыі, якое ўваходзіць у састаў вышэйшага раздзела — роду.

В. раслін.

2. Разнавіднасць, тып.

В. паліва.

|| прым. відавы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ві́лы, віл і -аў.

Сельскагаспадарчая прылада ў выглядзе некалькіх доўгіх зубоў на доўгім дзяржанні.

Падхопліваць на в. сена.

Віламі па вадзе пісана — пра што-н. мала магчымае.

|| прым. ві́лавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вулка́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Канічная гара з кратарам на вяршыні, праз які час ад часу вывяргаюцца лава, агонь, попел.

Патухлы в.

Дзеючы в.

|| прым. вулкані́чны, -ая, -ае.

Вулканічныя пароды.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адрабо́ткі, -аў (гіст.).

Праца селяніна са сваімі прыладамі, канём на пана за карыстанне зямлёй, за пазыку і пад.

Уся вёска хадзіла да пана на а.

|| прым. адрабо́тачны, -ая, -ае.

Адработачная рэнта.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)