прадпрыма́льны, -ая, -ае.

Які ўмее арганізаваць, зрабіць што-н. у патрэбны момант, знаходлівы і практычны.

П. чалавек.

|| наз. прадпрыма́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праны́ра, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -ы, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -ны́р (разм.).

Пранырлівы чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

налі́чвацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -аецца; незак.

Быць, мецца ў наяўнасці, у пэўнай колькасці.

У класе налічваецца 20 чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насме́шлівы, -ая, -ае.

1. Які любіць насміхацца.

Н. чалавек.

2. Які заключае ў сабе насмешку.

Н. тон.

|| наз. насме́шлівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наха́бнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Бессаромны, бесцырымонны чалавек.

|| ж. наха́бніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. наха́бніцкі, -ая, -ае.

Н. ўчынак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

начо́тчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які многа чытае, але павярхоўна, некрытычна засвойвае прачытанае.

|| ж. начо́тчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нервовахво́ры, -ага, мн. -ыя, -ых, м.

Чалавек, які пакутуе на нервовую хваробу.

Клініка для нервовахворых.

|| ж. нервовахво́рая, -ай, мн. -ыя, -ых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няве́тлівы, -ая, -ае.

Той, хто парушае правілы ветлівасці, абыходзіцца няветліва, нетактоўна з іншымі.

Н. чалавек.

Н. адказ.

|| наз. няве́тлівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыдзі́ра, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -ы, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -дзір (разм.).

Прыдзірлівы чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пры́шлы, -ая, -ае.

1. Які прыйшоў адкуль-н., не тутэйшы.

П. чалавек.

2. Які прыйдзе, наступіць, будучы.

Спадзявацца на прышлае (наз.).