зга́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць.
Зак. да гадзіць.
згадзі́ць, згаджу́, зго́дзіш, зго́дзіць; зак., каго-што.
Абл. Наняць каго‑н. для выканання якой‑н. работы. Мяне згадзілі пасвіць дзесяць штук гавяды — па рублю ад штукі. Гартны. Пан табе не спагадае, Сваю работу загадае: То пастуха згадзі, служанку. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разве́двальны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да разведвання, разведкі, звязаны з імі. Разведвальныя работы. Разведвальная свідравіна. □ [Хукін:] — Былі вы знішчальнікамі да гэтага часу, будзеце імі і надалей, толькі з маленькім ухілам — разведвальным. Алешка. Не адзін Ігнась хадзіў у разведку. Нярэдка яму даводзілася быць правадніком разведвальных груп. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самаво́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Разм. Самавольная адлучка (са службы, з работы і пад.). Пайшоў.. [Амельчанка] ноччу з лагера ў самаволку, каб пагрэцца ў хаце лесніка, а там стаіць вартавы. Дудо. Сяржант Шаўчук, не ў прыклад сваім падначаленым, пайшоў аднойчы ў самаволку. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тандэ́тны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Нізкай якасці, з нізкай якасцю. На сцяне стрэльба, старасвецкі .. гадзіннік і некалькі тандэтных малюнкаў. Купала. [Зорын:] — Я з вас [рабочых] сем патоў выганю!.. Ну чаго варта такая работа, праверыць мне залатнікі!.. А тут трэба абтачыць бандажы!.. Зразумейце, нарэшце, што я тандэтнай работы не пацярплю! Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́зваліцца, -люся, -лішся, -ліцца; зак.
1. Атрымаць свабоду, стаць свабодным.
В. з палону.
В. ад прыгнёту.
2. Пазбавіцца ад чаго-н., што сціскае, абмяжоўвае, ад непажаданага, шкоднага.
В. ад ношы.
В. з абдымкаў.
В. ад думак.
3. Стаць свабодным ад якіх-н. абавязкаў, спраў і пад.
В. ад работы.
В. ад загадвання.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ачысціцца, стаць пустым, незанятым.
Кватэра вызвалілася.
Месца вызвалілася.
|| незак. вызваля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.
|| наз. вызвале́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
інструме́нт, -а і -у, М -нце, мн. -ы, -аў, м.
1. -а. Прылада для выканання якой-н. работы.
Хірургічны і.
Сталярны і.
2. -у, зб. Сукупнасць такіх прылад.
Хатні і.
3. -а. Тое, што і музычны інструмент.
Духавыя інструменты.
4. -а, перан. Сродак для дасягнення чаго-н.
Быць паслухмяным інструментам у чыіх-н. руках.
○
Музычны інструмент — спецыяльная прылада для стварэння музычных гукаў пэўнага тэмбру, выканання музыкі.
|| прым. інструмента́льны, -ая, -ае (да 1—3 знач.).
І. цэх.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
няўме́ка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑мецы, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. Няўмелы, няздатны да работы чалавек. У няўмекі [інструмент] будзе ў непарадку і без догляду. У здатнага — у пашане і спраўнасці. Шкраба. [Механік] зразумеў, што Станіслаў Вярбіцкі знарок прыкідваецца няўмекам. Чарнышэвіч. У няўмекі рукі калекі. Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́ркацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм.
1. Корпацца, капацца ў чым‑н. Франтаваты жандарскі афіцэр прыдзірліва поркаўся ў рэчах пасажыра, які вяртаўся з Швейцарыі. «Беларусь».
2. Займацца чым‑н. карпатлівым, марудным; рабіць што‑н. марудна, павольна. Асноўныя работы ў аперацыйнай былі закончаны. Апошнія дні поркаліся з тэлевізійнай апаратурай. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
касмі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да космасу, звязаны з асваеннем космасу. Касмічная прастора. Касмічны век. Касмічная лабараторыя. // Прызначаны для палёту ў космас, для работы ў космасе. Касмічны карабель. Касмічная ракета. Касмічная метэастанцыя.
•••
Касмічная скорасць гл. скорасць.
Касмічны апарат гл. апарат.
Касмічны пыл гл. пыл.
Касмічныя прамяні гл. прамень.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
майстры́ха, ‑і, ДМ ‑расе, ж.
1. Кваліфікаваная работніца, якая займаецца якім‑н. рамяством. Праз велізарныя вокны цырульняў відно было, як нудзяцца без работы майстрыхі. Мехаў.
2. на што і з інф. Разм. Умелая, спрытная да чаго‑н. жанчына. [Жанчына:] «Хочаце, усіх рукавіцамі забяспечу, вязаць жа я майстрыха». «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)