Абры́нданы ’абляпаны, запэцканы’ (БРС, Сцяц., КТС), абрындывацца ’абрывацца махрамі (аб спадніцы)’ (Шат.). Магчыма, запазычанне з літ. мовы. Параўн. літ. brendù, brìsti ’ісці ўброд праз балота, гразь’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ако́рд (БРС). Новае запазычанне з рускай мовы (Крукоўскі, Уплыў, 84). Рус. аккорд, магчыма, з франц. accord (XVIII ст.) (Фасмер, 1, 66. Параўн. Шанскі, 1, А, 61).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ендала́ ’вялікая нарасць або пухліна’ (ТСБМ); няясна. Магчыма, звязана з яндоўка, яндула (Яблонскіс). Параўн. яндоўка ’вялікі нос’. Аб балтыйскім паходжанні гэтай групы слоў гл. Лаўчутэ, 26.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Еч ’стрававод’ (Янк. Мат.); параўн. рус. еча ’ежа’. Магчыма, ад *ěstja (> *есча > еча), якое ў сваю чаргу ад назоўніка estь (ст.-рус. ѣсть ’ежа’), ‑ěsti ’есці’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Закля́ва ’завадзь’ (Сл. паўн.-зах.). Няясна. Магчыма, ад закла з суф. ‑ʼава (параўн. качава ’месца, дзе качаўся конь’, Сцяцко, Афікс. наз., 34), але што выражае суфікс?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Патайні́к ’паралюш’ (Касп.), ’эпілепсія’ (бярэз., Сл. ПЗБ). У выніку семантычнага пераносу ’нешта патаемнае, скрытае’ > ’загадкавае, няяснае’ > ’невядомае’. Табу. Да та́йна (гл.) або, магчыма, рус. потайной ’патаемны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паця́цца ’падацца назад’ (валож., Сл. ПЗБ), ’хутка пабегчы’ (ашм., Сцяшк. Сл.). Няясна. Магчыма, у выніку кантамінацыі дзеяслова цяць ’моцна, хуткім рухам ударыць’ і дзеяслова падацца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перака́за ’перашкода, замінка, цяжкасць’ (Гарб., Нас.), перака́зіць ’сапсаваць; перашкодзіць’ (Нас.). Да ка́зіць ’псаваць, шкодзіць’ (гл.), магчыма, пад уплывам польск. przekaza ’перашкода’, przekazić ’перашкодзіць; перапыніць (пры размове)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пераці́ны ’памінкі’ (ветк., Мат. Гом.). Няясна. Магчыма, звязана з укр. ператні ’перапынак’ ці змененае з мэтай табуізацыі дзесяціны ’памінкі на дзевяты дзень пасля смерці’ (< прасл. devątina).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пле́тніца ’жанчына, якая любіць хадзіць па сяле’ (калінк., ЛА, 3). Літаральна — ’тая, што пляце абы-што’, магчыма, пад уплывам ’пляткарка’, рус. сплетница ’пляткарка’, гл. клясці, плёткі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)