ды́лер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Асоба, фірма, банк, што займаюцца перапродажам тавараў, купляй-продажам каштоўных папер, валюты і пад. і дзейнічаюць за свой кошт і ад свайго імя.

|| прым. ды́лерскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гумані́зм, -у, м.

1. Гуманнасць, чалавечнасць у грамадскай дзейнасці, у адносінах да людзей.

2. Прагрэсіўны рух эпохі Адраджэння ў імя вызвалення асобы чалавека ад феадальнай ідэалогіі і догматаў рэлігіі.

|| прым. гуманісты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паве́раны, -ага, мн. -ыя, -ых, м. (кніжн.).

Асоба, афіцыйна ўпаўнаважаная дзейнічаць ад чыйго-н. імя.

○

Прысяжны павераны — адвакат у царскай Расіі.

Прысяжны ў справах — дыпламатычны прадстаўнік, ніжэйшы на ранг за пасла ці пасланніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэмітэ́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Асоба, на імя якой выпісаны пераводны вэксаль.

[Ад лац. remittens — які адсылае.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гу́чны, -ая, -ае.

1. Які характарызуецца выразным, далёка чутным гукам.

Г. голас.

Гучная мелодыя.

2. перан. Які атрымаў шырокую вядомасць.

Гучная слава.

Гучнае імя.

3. перан. Напышлівы, многаабяцаючы.

Гучныя фразы.

|| наз. гу́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даручэ́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Справа, даручаная каму-н. для выканання.

Грамадскае д.

2. Дакумент, які дае права каму-н. дзейнічаць ад імя асобы, што выдала яго; даверанасць.

Атрымаць зарплату па даручэнні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асма́ны, ‑аў.

Старая назва туркаў. (Паводле імя султана Асмана І, заснавальніка Асманскай імперыі).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ве́нзель, ‑я, м.

Пачатковыя літары імя і прозвішча або двух імён, звязаныя агульным малюнкам.

[Ад польск. węzeł — вузел.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ле́нінец, ‑нца, м.

Паслядоўнік ленінізма.

•••

Юны ленінец — пра члена піянерскай арганізацыі імя У.І. Леніна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Во́лго-Донско́й судохо́дный кана́л и́мени В.И. Ле́нина Во́лга-Данскі́ суднахо́дны кана́л імя́ У.І. Ле́ніна.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)