калары́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які вызначаецца багатым спалучэннем фарб, колераў (пра карціну, гравюру і пад.). Каларытны пейзаж. Каларытны нацюрморт.
2. перан. Своеасаблівы, характэрны, яркі. Мне адразу спадабаўся гэты своеасаблівы і каларытны цэнтр Палесся. В. Вольскі. І Лявон Бушмар і Сурвіла — гэта яркія, каларытныя вобразы іменна беларускага вясковага капіталіста. Адамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
я́рка I нареч.
1. прям., перен. я́рко;
2. свежо́;
1, 2 см. я́ркі
я́рка II сущ., ж., с.-х.
1. ярова́я пшени́ца;
2. (молодая овца) я́рка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
во́бразны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да вобраза (у 2 знач.). Вобразнае мысленне. Вобразнае абагульненне ўбачанага. Вобразнае адлюстраванне рэчаіснасці.
2. Яркі, жывы; яскравы. Вобразная мова. Вобразны выклад. □ З першых сваіх крокаў наша літаратурная байка ўбірала ў сябе мудрасць і дасціпнасць беларускіх народных прыказак і прымавак, іх вобразныя фарбы. Казека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
і́скра, -ы, мн. -ы, -аў, ж.
1. Маленькая часцінка распаленага або палаючага рэчыва.
Стралялі іскрамі дровы.
2. Яркі зіхатлівы водбліск, бліскучая кропка.
Іскры снегу.
3. перан., чаго. Пачатак, пробліск, праяўленне якога-н. пачуцця, думкі, таленту.
Іскры надзеі.
○
Электрычная іскра — род імгненнага электрычнага разраду.
◊
Аж іскры з вачэй пасыпаліся (разм.) — пра замарачэнне ад болю ў выніку моцнага ўдару па галаве.
|| памянш. і́скарка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.
|| прым. і́скравы, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
жывапі́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да жывапісу. Жывапісныя работы.
2. Прыгожы, маляўнічы, варты таго, каб быць адлюстраваным у жывапісе. Жывапісны куток прыроды. Жывапісная поза.
3. перан. Вобразны, яркі, выразны (пра мову, стыль і пад.). Ніхто ні да Пушкіна, ні пасля яго не даў такой жывапіснай карціны Пецярбурга, як аўтар «Меднага конніка». Палітыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зіхатлі́вы, ‑ая, ‑ае.
Які блішчыць, ззяе яркім, пералівістым святлом. Калі ўзнялося зіхатлівае сонца, над танкавымі калонамі ў бязвоблачным лагодным небе паявіліся нашы знішчальнікі. Мележ. // Напоўнены яркім ззяннем, святлом, бляскам. Раніца стаяла яркая, зіхатлівая. Шчарбатаў. // перан. Вельмі яркі, асляпляльны. Зіхатлівая прыгажосць гэтай дзяўчыны і незвычайная яе адвага ў гэтым .. складаным становішчы збівалі .. [Івана] з тропу. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раскве́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад расквеціць.
2. у знач. прым. Ярка ўпрыгожаны; яркі, рознакаляровы. Яны ўвайшлі ў прасторны светлы пакой, дзе на мяккай расквечанай канапе чакаў іх Кастусь. Якімовіч. Шум, гамана ўзняліся, калі вясельны поезд — пяць расквечаных троек з закручанымі хвастамі, з бомамі і зыкамі гармоняў — паказаўся за сялом на дарозе. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сляпу́чы, ‑ая, ‑ае.
Вельмі яркі, асляпляльны. Зверху праз густую сетку галля і лісця падалі мне на твар гарачыя, сляпучыя промні сонца. Сачанка. У небе свяціла яркае сонца, і ад лесу на сляпучы белы снег клаўся густы цёмны цень. Арабей. Дождж ліў так, што ўся зямля ў сляпучым святле бліскавіц укрывалася сінім мільгаценнем кропель. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выразны, акрэслены, каларытны; яркі, яскравы, празрысты, рэзкі, строгі, рэльефны (перан.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
кі́дкі, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Які рэзка кідаецца ў вочы; яркі, прыметны. — Надзень сабе так што, не кідкае, — прасіла і павучала маці. Паўлаў. Рабіна заружавела .. яркім, кідкім хараством. Мележ.
2. Падатлівы, ахвочы, схільны да чаго‑н. Самі ж радульцы — людзі не гаваркія, не надта кідкія на размовы з незнаёмымі людзьмі, і ад іх мы даведаліся мала што... Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)