чатырохсотгадо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які працягваецца, існуе чатырыста год. Чатырохсотгадовая гісторыя дзяржавы.
2. Які мае адносіны да чатырохсотгоддзя (у 2 знач.). Чатырохсотгадовы юбілей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шасцісотгадо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які працягваецца, існуе шэсцьсот год. Шасцісотгадовы перыяд.
2. Які мае адносіны да шасцісотгоддзя (у 2 знач.). Шасцісотгадовы юбілей горада.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
міжабласны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які існуе, адбываецца паміж абласцямі. Міжабласныя перавозкі.
2. Агульны для некалькіх абласцей. Міжабласная завочная школа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шматме́сячны, ‑ая, ‑ае.
Які існуе, адбываецца на працягу многіх месяцаў. Толькі што здабылі вялікую перамогу — прарвалі шматмесячную блакаду. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пры́яцельскі, ‑ая, ‑ае.
Які ўстанавіўся, існуе паміж прыяцелямі; прыязны. Прыяцельскі тон. Прыяцельская гутарка. // Які з’яўляецца прыяцелем; таварыскі. Добрым прыяцельскім чалавекам быў адзінокі .. Цімох. Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
міжкалга́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які існуе, адбываецца паміж калгасамі. Міжкалгасны абмен насеннем.
2. Агульны для некалькіх калгасаў. Міжкалгасная будаўнічая арганізацыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
міжраённы, ‑ая, ‑ае.
1. Які існуе, адбываецца паміж раёнамі. Міжраённая сувязь. Міжраённая канферэнцыя.
2. Агульны для некалькіх раёнаў. Міжраённы піянерскі лагер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
леса...
Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:
1) які мае адносіны да лесу (у 1 і 2 знач.), лясной гаспадаркі, лясны, напр.: лесагадавальнік, лесазнаўства, лесанасенны, лесапасадкі, лесаразвядзенне, лесаўпарадкаванне, лесаўчастак, лесаапрацоўчы, лесагандаль, лесаматэрыял, лесапавал, лесанарыхтоўшчык;
2) які змяшчае лес (у 1 знач.), існуе разам з лесам (у 1 знач.), напр.: лесапарк, лесастэп, лесатундра, лесакустовы, лесагорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
усюдыі́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які ўсюды прысутнічае, усюды існуе (паводле рэлігійных уяўленняў — пастаянны эпітэт бога).
2. Разм. жарт. Які ўсюды паспявае, ва ўсім прымае ўдзел. Усюдыісныя рэпарцёры.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фанта́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да фантана (у 1, 3 знач.).
2. Спец. Які існуе ці здабываецца ў выглядзе фантана (у 1 знач.). Фантанная нафта.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)