радыя́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Спец. Пункт нябеснай сферы, з якога быццам выходзяць бачныя шляхі метэораў і які ўстанаўліваецца мысленным прадаўжэннем шляхоў метэораў у адваротным напрамку да ілюзорнага перасячэння іх.
[Ад лац. radians, radiantis — які выпрамяняе.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цячэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. цячы (у 1–6 знач.).
2. Рух вады ў рацэ, а таксама вада, якая рухаецца. — Супраць цячэння не так лёгка плысці... — уздыхнуў Крыўдзін. Гурскі. Рака Волма амаль на ўсім сваім працягу мае хуткае цячэнне. «Беларусь». // Рух у пэўным напрамку масы вады ў морах, акіянах, а таксама сама вада ў морах, акіянах, якая рухаецца ў пэўным напрамку. Цёплае цячэнне. Марское цячэнне.
•••
Ісці супраць цячэння гл. ісці.
Плысці па цячэнню гл. плысці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыла́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -ла́д, ж.
1. Тэхнічнае прыстасаванне, пры дапамозе якога выконваецца работа ці якое-н. дзеянне.
Прылады працы.
Сельскагаспадарчая п.
2. Тое, што і прыбор (у 2 знач.).
Аптэчная п.
3. часцей мн. Камплект прадметаў для выканання аднаго працэсу, напрамку работ.
Рыбалоўныя прылады.
Спартыўныя прылады.
|| прым. прыла́дны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паўзу́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.
1. Той, хто не ўмее яшчэ хадзіць, а толькі поўзае (разм.).
2. Дэталь механізма, якая слізгаецца ўзад і ўперад па чым-н. у прамалінейным напрамку (спец.).
3. мн. Клас пазваночных жывёл, якія перамяшчаюцца пераважна паўзком (змеі, яшчаркі, кракадзілы, чарапахі).
|| прым. паўзу́нны, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).
П. механізм.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
усхо́д¹, -у, М -дзе, м.
1. Паяўленне, час, а таксама месца паяўлення свяціла над гарызонтам.
Устаць да ўсходу сонца.
2. Адзін з чатырох напрамкаў свету, процілеглы захаду, і напрамак прасторы, процілеглы захаду; частка гарызонту, дзе ўсходзіць Сонца.
3. (з вялікай літары). Краіны, размешчаныя ў гэтым напрамку і супрацьпастаўленыя Заходняй Еўропе і Амерыцы.
Падарожжа на У.
Блізкі У.
Далёкі У.
○ Паўднёвы ўсход — напрамак паміж поўднем і ўсходам.
Паўночны ўсход — напрамак паміж поўначчу і ўсходам.
|| прым. усхо́дні, -яя, -яе.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
цячы́, 1і 2 ас. не ўжыв., цячэ́; цяку́ць; цёк, цякла́, -ло́; незак.
1. Ліцца струменем, патокам у якім-н. напрамку.
Рака цячэ між гор.
Кроў цячэ з раны.
2. перан. Бесперапынна плаўна гучаць.
Цякуць гукі музыкі.
3. Прапускаць вадкасць у выніку няспраўнасці (праз дзірку, адтуліну і пад.).
Вядро цячэ.
4. перан. Праходзіць, працякаць (пра час).
Цякуць гады.
|| наз. цячэ́нне, -я, н. (да 1 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
напра́мак, ‑мку, м.
1. Лінія руху; бок, у які накіраваны рух, дзеянне; кірунак. Напрамак ветру. Напрамак току. □ Калі прайсці ад рэчкі, ад хмызняку нельга, то даводзіцца вышукваць іншы напрамак. М. Ткачоў. Убачыўшы лодку, бабраня змяніла напрамак і паплыло побач з чаўном, з цікавасцю паглядаючы на Цераха сваімі чорнымі вочкамі. В. Вольскі. // Бок, у якім хто‑, што‑н. знаходзіцца. Ісці ў напрамку рэчкі. □ [Вораг] прарваўся ў напрамку Турца, аднак пакінуў на снезе .. паўсотні трупаў. Брыль.
2. перан. Шлях развіцця чаго‑н. Напрамкі стварэння матэрыяльна-тэхнічнай базы. Напрамак палітыкі. Напрамак вучонай дзейнасці. // Накіраванасць. Крытычны напрамак розуму. □ Паступова ў Арцыховіча паплылі думкі ў другім напрамку. Ён пачаў ужо чытаць кніжку, што дала надоечы Ліпа. Алешка.
3. Грамадская, навуковая і інш. плынь, групоўка. Рэалістычны напрамак у літаратуры. □ З веданнем справы Танк паставіў пытанне аб сутнасці рэвалюцыйнага напрамку заходнебеларускай літаратуры. Калеснік. У рамках I Інтэрнацыянала Маркс і Энгельс вялі рашучую барацьбу з рознага роду напрамкамі непралетарскага сацыялізма, рэфармізмам і «левым» сектанцтвам. «Звязда».
4. Участак фронту, на якім развіваюцца ваенныя дзеянні, накіраваныя ў які‑н. бок. Неўзабаве дывізія атрымала загад заняць абарону на паўднёвы захад ад Віцебска і ва ўзаемадзеянні з суседам справа і злева спыніць наступленне немцаў на гэтым напрамку. «Звязда».
5. у знач. прысл. напра́мкам. У кірунку да чаго‑н. [Рыгор] выйшаў на вуліцу і паскораным крокам пайшоў напрамкам да клінікі Вілле. Гартны.
•••
Браць (узяць) напрамак гл. браць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саты́рык, ‑а, м.
Пісьменнік, аўтар сатыр; прадстаўнік сатырычнага напрамку ў якім‑н. відзе мастацтва. К. Крапіва, выступаючы ў ролі драматурга, шмат у чым заставаўся верным свайму таленту бытапісальніка і сатырыка. Гіст. бел. сав. літ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крэн, ‑у, м.
1. Нахіл судна або самалёта набок. Раптам рэзкі ўдар страсянуў корпус судна. Траўлер даў крэп. Матрунёнак.
2. перан. Змяненне напрамку дзейнасці, паварот да іншых мэт, задач і пад. Зрабіць крэн у бок паляпшэння работы культурна-асветных устаноў.
[Ад лац. carina — кіль, днішча.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пераламле́нне, ‑я, н.
1. У фізіцы — адхіленне, змяненне напрамку (радыёхваль, светлавых, гукавых і інш. хваль) пры пераходзе з аднаго асяроддзя ў другое. Пераламленне святла.
2. Вытлумачэнне якой‑н. з’явы, заснаванае на пэўным яе разуменні. Платонаў.. ствараў вобраз у пераламленні часу. Сабалеўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)