прабялі́ць, ‑бялю, ‑беліш, ‑беліць; зак., што.
1. Пафарбаваць белым. // Спец. Падвергнуць спецыяльнай апрацоўцы, каб зрабіць белым. Прабяліць цукар.
2. і без дап. Бяліць некаторы час. Прабяліць увесь дзень.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пракукава́ць, ‑кукую, ‑кукуеш, ‑кукуе; зак.
1. Пракрычаць «ку-ку». Бор зусім прыціх, Змаўкаюць дробных птушак галасы, — Яна [зязюля] пракукавала тры разы. Куляшоў.
2. Кукаваць некаторы час. Пракукаваць увесь вечар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прачарці́ць, ‑чарчу, ‑чэрціш, ‑чэрціць; зак., што.
1. Правесці лінію, робячы які‑н. чарцёж, малюнак. Прачарціць маршрут на карце.
2. і без дап. Чарціць некаторы час. Прачарціць увесь вечар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пракапа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і -ко́паны; зак., што.
1. Зрабіць што-н., капаючы ў даўжыню, у глыбіню.
П. канаву.
2.
Капаючы, прайсці наскрозь.
П. падземны ход.
3. Правесці які-н. час капаючы.
Пракапаў увесь дзень.
|| незак. прако́пваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 2 знач.).
|| наз. прако́пванне, -я, н. (да 1 і 2 знач.) і прако́пка, -і, ДМ -пцы, ж. (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
трыво́жыць несов., в разн. знач. трево́жить, беспоко́ить;
мяне́ т. адсу́тнасць пі́сем — меня́ трево́жит (беспоко́ит) отсу́тствие пи́сем;
уве́сь час яго́ ~жылі наве́двальнікі — всё вре́мя его́ трево́жили (беспоко́или) посети́тели
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зме́сціва, ‑а, н.
Тое, што змяшчаецца, знаходзіцца дзе‑н. Змесціва клеткі. □ Сумачку-чамаданчык .. [Вера] увесь час круціла ў руках, «кантуючы», і ўсё змесціва яе з шумам перакочвалася з аднаго канца ў другі. Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ха́барнік, ‑а, м.
Той, хто бярэ хабар. Хабарнік бярэ хабар і — увесь час дрыжыць, каб яго не злавілі за руку. Асіпенка. З месяц.. [сябры Гарасіма] ваявалі з упартым хабарнікам, пакуль той не здаўся. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аска́л, ‑у, м.
Тое, што і выскал. — Заходзьце, заходзьце, — мяккім голасам гаварыў Гарастовіч, але Сафрону здавалася, што той сабачы аскал так і застаўся на яго твары. Чарнышэвіч. [Галіна Адамаўна] ўвесь час бачыла гэты зларадны аскал, хоць выраз твару нечаканай госці быў увесь час спачувальны ці абуральна-сур’ёзны. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
селько́раўскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да селькора. Другі работнік, непаваротлівы таўстун Апанас Канонаў увесь час маўчаў і ўважліва падкрэсліваў алоўкам важнейшыя факты ў селькораўскіх пісьмах, каб потым адразу прадыктаваць іх на машынку. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выпуска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выпусціць.
•••
З рук не выпускаць чаго — увесь час займацца чым‑н. Бацька памёр, калі.. [Сашы] ішоў дванаццаты год. З таго часу яна не выпускае з рук ні лейцаў, ні плуга. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)