сквози́тьI несов., безл. прадзіма́ць, цягну́ць, прайма́ць;

в окно́ начина́ет сквози́ть з акна́ пачына́е цягну́ць (прадзіма́ць);

тут сквози́т тут прадзіма́е (ця́гне, прайма́е).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папазбіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і папазбі́рваць, -аю, -аеш, -ае; зак., што і чаго (разм.).

Збіраць доўга, неаднаразова; сабраць многа чаго-н.

Вось тут мы грыбоў папазбіралі (папазбірвалі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перабыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак. і незак.

1. незак., гл. перабыць.

2. зак. Тое, што і перабыць (у 2 знач.).

За апошні час тут перабывала многа людзей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

набы́ць², -бу́ду, -бу́дзеш, -бу́дзе; -бы́ў, -была́, -ло́; -бу́дзь; зак. (разм.).

Тое, што і набыцца (у 1 знач.), ужыв. звычайна толькі з адмоўем.

Доўга ты тут не набудзеш.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

змясці́цца, змяшчу́ся, зме́сцішся, зме́сціцца; зак.

Знайсці сабе дастаткова месца; умясціцца ўсярэдзіне чаго-н.

Тут столькі людзей не змесціцца.

Рэчы змясціліся ў сакваяж.

|| незак. змяшча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выго́да, -ы, ДМ -дзе, ж.

1. пераважна мн. (выго́ды, -аў). Усё, што задавальняе максімальныя запатрабаванні, чым зручна карыстацца.

Кватэра з усімі выгодамі.

2. Прыволле.

Гусям тут в.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

але́², часц.

1. сцвярдж. Ужыв. пры сцвярджэнні або згодзе з чым-н.

Усё тут? — Але.

2. узмацн. Ужыв. пры здзіўленні, захапленні, абурэнні і пад.

Але ж і мароз!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тут; гэтта (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

запрацава́цца, -цу́юся, -цу́ешся, -цу́ецца; -цу́йся; зак.

1. Стаміцца ад працяглай або цяжкай работы.

Ты, я бачу, тут зусім запрацаваўся.

2. Захапіўшыся работай, забыцца пра час.

З. да глыбокай ночы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

злад, -у, м.

У выразе: зладу няма з кім-чым (разм.) — немагчыма справіцца, зладзіць з кім-, чым-н.

Тут з адным дзіцем і то зладу няма, а там чацвёра.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)