го́луб, ‑а; мн. галубы, ‑оў; м.
1. Дзікая або паўсвойская птушка, звычайна з шызым ці белым пер’ем (водзіцца амаль ва ўсіх краінах свету). Лясны голуб. Паштовыя галубы. Разводзіць галубоў.
2. (звычайна пры звароце, часта ў клічнай форме голубе). Разм. Ласкавая назва мужчыны. — Мартыне, мой голубе! вырваўся ты з панскай няволі. Колас. А мой міленькі, голуб сізенькі, коніка сядлае. З нар.
•••
Голуб міру — малюнак белага голуба як сімвал міру.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
раскава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад раскаваць.
2. перан.; у знач. прым. Вызвалены ад акоў (у 2 знач.), вольны, нічым не абмежаваны. Бо хто калі сніў, ды і хто калі думаў, Што буду я вольны, што буду шчаслівы. Што гэткае ўстане жыццё прада мною Маё і маёй раскаванай радзімы. Купала. Распірае прожылкі ліста сокам раскаваных нетраў. Арочка. «Зубры», як сімвал раскаванай сілы, На ўсе будоўлі шле працоўны Мінск. Звонак.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
сімвалі́зм, ‑у, м.
1. Антырэалістычная плынь у літаратуры і мастацтве канца 19 — пачатку 20 стст., якая культывавала адрыў мастацтва ад рэальнага жыцця, абвяшчала сваім мастацкім прыёмам сімвал як выразнік недаступнай розуму сутнасці рэчаў і з’яў. Філасофская, эстэтычная прырода дэкадэнцкіх плыней сімвалізму і імпрэсіянізму не аказала прыкметнага ўздзеяння на ідэйна-творчыя пазіцыі Купалы і іншых беларускіх пісьменнікаў. Навуменка.
2. Тое, што і сімволіка (у 1 знач.). Сімвалізм вясельных абрадаў.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
вы́мпел, ‑а, м.
1. Раздвоены на канцы, доўгі і вузкі флаг, які паднімаецца на ваенных суднах у часе плавання як адзнака іх дзяржаўнай прыналежнасці. // Вузкі прадаўгаваты або трохвугольны флажок. У Тані быў пераходны вымпел лепшай даяркі раёна, маленькі чырвоны сцяжок на кароценькім дрэўку. Дуброўскі.
2. Невялікі цыліндр з доўгай яркай стужкай, прызначаны для скідвання з самалётаў ці верталётаў данясенняў, карэспандэнцыі і пад. // Металічны дыск з малюнкам, адбіткам як сімвал чаго‑н. Вымпел на Месяцы.
[Гал. wimpel.]
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Крыж 1 ’сімвал хрысціянскай рэлігіі’, ’фігура з двух брускоў, якія перасякаюцца’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Нік. Очерки, Сержп. Пр., Грыг., Касп., КЭС, лаг., Сцяшк., Мат. Гом., Сл. паўн.-зах., Шат.). Ст.-бел. крижъ, крыжъ запазычанне з польск. krzyż (Булыка, Запазыч., 176).
Крыж 2 ’ніжняя частка хрыбетніка з пяці пазванкоў’ (ТСБМ, Нас., Мат. Гом., Шат., Дразд., Мат. АС, Мядзв., Шн., Гарэц., Сцяшк., Бяльк., КЭС, лаг., Ян., Сл. паўн.-зах.). Укр. криж ’тс’. Запазычанні з польск. krzyż ’тс’ (зафіксавана з XVI ст.). Гл. Слаўскі, 3, 256.
Крыж 3 ’бядро; клуб’ (Ян.). Да крыж 2 (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
сімвалі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які змяшчае ў сабе сімвал; сімвалізуе што‑н. Сімвалічны знак. Сімвалічны вобраз. □ Ужо сам загаловак «Новае рэчышча» сімвалічны. Гіст. бел. сав. літ. На вокладцы кнігі М. Гамолкі «Дзень добры, школа!» намалявана амаль сімвалічная сцэна. Шкраба. // Які сведчыць пра наяўнасць сімвала ў чым‑н. Глыбокі сімвалічны сэнс набывае фінал паэмы. Івашын.
2. Умоўны. Але невялікі, хутчэй за ўсё сімвалічны ганарар у «Першай беларускай», я ўпэўнены, ніхто б не прамяняў на зарплату за якую іншую працу. «Полымя».
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
то́рба, ‑ы, ж.
Невялікі мяшок (звычайна даматканай тканіны). Вось маці з хаткі выбягае, Алесю торбу даручае, А ў торбе хлеб і, пэўна, сала, І весялей шмат хлопцам стала. Колас. // Мяшок з аўсом, што адзяваецца на галаву каню. // Мяшок старца як сімвал жабрацтва. Лапці, торба, хлеб з мякінай, Цемра курнай хаты, — Невясёлыя ўспаміны Аб жыцці праклятым. Крапіва.
[Цюрк. torba.]
•••
Давесці да торбы гл. давесці.
Дайсці да торбы гл. дайсці.
З торбай ісці гл. ісці.
Пусціць з торбаю (па свеце) гл. пусціць.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
арэо́л, ‑у, м.
1. Круг ззяння, бляску вакол светлавой кропкі, распаленага прадмета. Арэол Месяца. □ А яскравае сонца са сваіх праменяў саткала бліскуча-залацісты арэол над Пасекамі. Чарот. // Ззянне, якое малюецца па абразах, карцінах рэлігійнага зместу і пад. вакол галавы або над галавой бога ці святога як сімвал боскасці, святасці; німб.
2. перан.; чаго або які. Атмасфера славы, пашаны і пад., якая акружае каго‑, што‑н. Арэол славы, прыгажосці.
3. Спец. Светлая палоса, якая ўтвараецца на фатаграфічным здымку вакол ярка асветленых бліскучых прадметаў або тых, што свецяцца.
[Ад лац. aureolus — пазалочаны.]
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
гімн, ‑а, м.
1. Урачыстая песня, прынятая як сімвал дзяржаўнага або класавага адзінства. Дзяржаўны гімн Савецкага Саюза. «Інтэрнацыянал» — міжнародны пралетарскі гімн, партыйны гімн КПСС і іншых камуністычных партый. □ Вялікае пашырэнне гімны атрымалі ў перыяд французскай буржуазнай рэвалюцыі канца XVIII ст. Выключнай папулярнасцю тады карысталася «Марсельеза» Ружэ дэ Ліля, якую французскі Канвент прызнаў нацыянальным гімнам рэспублікі. А. Макарэвіч.
2. Увогуле хвалебная песня або музычны твор у гонар каго‑, чаго‑н. Гімн жыццю. Гімн чалавеку працы. □ Паэт спяваў гімн свабодзе народа і ўсім палымяным сэрцам сваім заклікаў на бой за яе. Майхровіч.
[Грэч. hýmnos.]
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Рагу́лька 1 ’сукаватая палка’ (Юрч. СНЛ), ’укапаная ў зямлю верхавіна сасны з сукамі, прызначаная для прасушкі посуду’ (Бяльк.), ’карова з вялікімі рагамі’ (шальч., Сл. ПЗБ), ’колюшка’ (гродз., Жук.). Утворана ад рагу́ля (гл.) з дапамогай памяншальна-ласкальнага суфікса ‑к‑a. Матывацыяй паслужыла тое, што ўсе гэтыя прадметы маюць вострыя, падобныя да рагоў часткі.
Рагу́лька 2 ’дзяўчына ў сярэдзіне карагоду на Вялікдзень’ (пін., Кольб.). Сюды ж рагу́лька ’песня-вяснянка’ (беласт., Ніва, 1974, 12 мая; Федар.), відаць, перанос семантыкі з ’дзяўчына, якая спявае песню’ > ’песня-вяснянка’. Няясна; магчыма, ад рагулька 1 ’сукаватая палка’ як сімвал сусветнага дрэва, што знаходзілася, паводле народных вераванняў, у цэнтры сусвету, параўн. вясельнае дрэўца ў цэнтры т. зв. рагатага каравая (пра апошні гл. Іванаў, Тапароў, Зб. Крапіве, 167–169), параўн. ра́лец (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)