вы́слабаніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.

Разм. Дастаць, выцягнуць, вызваліўшы з чаго‑н. цеснага. Выслабаніць нагу са стрэмені. □ Клара памаленьку выслабаніла свае пальцы з мяккай далоні настаўніцы і перасмыкнула губамі. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падстрэ́шак, ‑шка, м.

Ніжні край страхі, які навісае над сцяною якога‑н. будынка. Касу мы ўзялі ў дзядзькавага напарніка, дасталі з падстрэшка дашчатай, нізенькай пунькі, крытай толем і рудой гарбатай бляхай. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

русі́зм, ‑а, м.

Слова ці моўны зварот, запазычаныя з рускай мовы ці ўтвораныя па ўзору рускіх слоў і выразаў. У .. беларускай мове [Багдановіча] сапраўды было, асабліва ў пачатковым перыядзе творчасці, багата русізмаў. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спараджэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. спараджаць — спарадзіць.

2. Тое, што ўзнікла, існуе; вынік чаго‑н. Скажуць: але ж і вадзянік, і лясун — спараджэнне чалавечай фантазіі. Што ж, справядліва. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чыта́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Разм. Тое, што і чытальня. А часу і так не хапала. З раніцы да вечара [Кастусь] у чыталцы. Запоем глытаў паэзію, прозу, крытыку. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недаку́рак, ‑рка, м.

Рэшта недакуранай папяросы, цыгары; акурак. У аэравакзале моцна і суха пахла застарэлым махорачным дымам, валяліся недакуркі ля грубкі. М. Стральцоў. Бацька трохі пакурыў, потым прытушыў недакурак, паклаў на трухлявы пянёк. Масарэнка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пастыля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак., з кім і без дап.

Разм. Тое, што і апастыляцца. Цяўлік надта любіў разяўляцца на ўсіх, пастыляўся нават з дарослымі, лез на кожнага, як жаба на корч. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пато́ргаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Таргануць некалькі разоў. Паторгаў [Сяргей] за дзверы — яны былі зашчэплены, нясмела пастукаў. М. Стральцоў. Селянін паторгаў лейцамі, адкормлены буланы конь важна патрухаў. Новікаў. Нехта заварушыўся, паторгаў нагамі і сціх. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слаі́сты, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з слаёў, ляжыць слаямі. Слаістая маса. Слаісты грунт. □ Мінуў [Пятро] мост цераз незамерзлую рэчку з імклівай рудой вадой, што бубнела, булькала ля берага пад карункавай стрэшкай слаістага лёду. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

круглі́цца, ‑ліцца; незак.

Разм.

1. Станавіцца больш круглым, прымаць акруглую форму. Чорная яміна рота кругліцца, шырыцца... Лынькоў.

2. Вылучацца круглай формай. То тут, то там былі прыкрытыя снегам пні, кругліліся белымі шапкамі лаўжы. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)