кані́кулы, ‑аў; адз. няма.

Перапынак у занятках, які даецца навучэнцам для адпачынку. Летнія канікулы. □ Як толькі ў школе закончыліся заняткі і ў вучняў малодшых класаў пачаліся канікулы, .. [Лявонка] на другі ж дзень пагнаў разам з дзедам у лес калгасны статак. Шуцько. Набліжаліся зімовыя канікулы вучняў, і можна было адлучыцца на час са школы. Шахавец.

[Ад лац. caniculae.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

табу́н, ‑а, м.

Статак коней, а таксама аленей і некаторых іншых капытных жывёл, якія пасуцца разам. У пана былі табуны коней, валоў, гумны хлеба, багатыя палацы. Каваль. [Дзед Арцём] абыходзіць калгасны табун, што пасвіцца на свежаскошанай канюшыне. Бядуля. // Чарада (птушак). Табун гусей. // перан. Вялікая група людзей, натоўп. Гляджу, [немцы] табуном папляліся на выхад з гаража. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

догна́ть сов., в разн. знач. дагна́ць;

догна́ть пу́тников в доро́ге дагна́ць падаро́жнікаў у даро́зе;

догна́ть в рабо́те дагна́ць у рабо́це;

догна́ть ста́до до па́стбища дагна́ць ста́так да па́шы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абцяка́ць, ‑ае; незак., што.

1. Агінаць, абыходзіць што‑н. у сваім цячэнні. Вада з абодвух бакоў абцякала камень. □ Моцны вецер б’е ў твар, з сілай абцякае цела. Шынклер. // Абходзіць, аб’язджаць, абмінаючы каго‑, што‑н. Абцякаючы фурманкі, статак авечак імчаўся па дарозе.

2. Разм. Сцякаць з чаго‑н. мокрага (пра вадкасць). З бялізны абцякала вада.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́ган, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. выганяць — выгнаць (у 1 знач.).

2. Месца каля вёскі, дзе пасецца жывёла, птушка. Тамаш перавёў позірк на выган, там Лукаш пасвіў кароў, якія разбрыліся па пашы. Гурскі. // Палоса зямлі для прагону жывёлы на пашу. Гнаць каровы на папас праз выган. □ Зялёным выганам-дарогай Пад берасцяны гул трубы Пляцецца статак крутарогіх. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свіны́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да свінні (у 1 знач.). Свіное сала. Свіны статак. // Прызначаны для свіней. Свіная ферма. Свіная бульба. // Прыгатаваны, зроблены з мяса ці скуры свінні. Свіная тушонка. Свіныя катлеты. // Такі, як у свінні; маленькі, заплыўшы (пра вочы). З-пад калматых броваў пазіралі маленькія свіныя вочкі. Карпюк.

•••

Сабрацца (прыйсці) у свіныя галасы гл. сабрацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ста́чыць ‘задавальняць’ (Ласт.), ‘быць дастатковым’ (ТС), ста́ча ‘дастатак’ (Сл. рэг. лекс.). Рус. зах., паўд. ста́чить ‘хапаць, быць дастатковым’, польск. starczyć (з XV ст.), ст.-польск. staczyć, чэш. stačit, славац. stačiť ‘тс’. Паўн.-прасл. *statъčiti ‘быць дастатковым’ утворана ад прасл. *statъkъстатак’ (Брукнер, 514; Фасмер, 3, 749; Голуб-Копечны, 348; Борысь, 575).

Стачы́ць ‘сцэджваць, зліваць рэшткі’, сто́чваць ‘тс’ (Нас.). Гл. тачыць3 ‘ліць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сюго́-о-о-о! ’гэтак пастух заве статак у лесе’, сюго́каць ’моцна крычаць у лесе’ (Варл.). Выклічнік, першую частку якога можна суаднесці з сю-сю-сю ’падзыўныя словы для кароў’ (гл.), другую — з узмацняльнай часціцай ‑га, параўн. выклічнік цю‑га! (гл.). Параўн. рус. дыял. сыга, сыго для адгону рагатай жывёлы, якое Германовіч (Междом., 68) звязвае з назвамі быка, каровы, вала ў цюрк. сыгыр.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скердзь, скерць ‘галоўны пастух’ (гродз., тальм., трак., Сл. ПЗБ), скерць ‘авечы пастух’ (Сцяшк. Сл.), ст.-бел. скердь (skierdź) ‘наёмная праца’ (Яблонскіс), польск. дыял. skʼercʼ ‘вясковы пастух, старшы пастух’. Выводзяць з літ. skėr̃džius, ker̃džius ‘пастух’, што ўзыходзіць да і.-е. *kerdh‑ ‘чарга, стойла, статак’ (Фрэнкель, 242; Сабаляўскас, LKK, 12, 7 і наст. Лаўчутэ, Балтизмы, 33). Анікін (Опыт, 279) мяркуе пра польскае пасрэдніцтва, што патрабуе дадатковай аргументацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вандро́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які часта пераходзіць, пераязджае з месца на месца. Вандроўны статак жывёлы. Вандроўны кравец. □ У лазняку спынілася нейкая вандроўная групка немцаў, што адступалі да Бярэзіны... Мележ. // Які працуе не на пастаянным месцы; перасоўны. Вандроўны тэатр.

2. Уласцівы вандроўніку, звязаны з вандраваннем; вандроўніцкі. Вандроўнае жыццё.

3. Які не мае аселасці, вандруе з месца на месца; качэўны. Вандроўныя плямёны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)