пяцібо́р’е, ‑я, н.
Комплекс фізічных практыкаванняў па пяці відах спорту, а таксама спартыўнае спаборніцтва па гэтаму комплексу.
•••
Сучаснае пяцібор’е — від спорту, які ўключае верхавую язду, фехтаванне, стральбу, плаванне, бег па перасечанай мясцовасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трамплі́н, ‑а, м.
1. Спартыўнае прыстасаванне, збудаванне для адштурхвання пры скачках. Лыжны трамплін.
2. перан. Апора, зыходны пункт для якіх‑н. дзеянняў. [Дасягненні] з’яўляюцца трывалым трамплінам для новага ўзлёту, надзейнай гарантыяй таго, што пяцігодка будзе выканана датэрмінова... «Звязда».
[Фр. tremplin.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мемарыя́л ’гандлёвая кніга для запісаў’, ’скульптурнае збудаванне — помнік на месцы якой-небудзь падзеі’, ’спартыўнае спаборніцтва ў гонар падзеі, асобы’ (ТСБМ). З рус. мемориал ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 82), якое праз новав.-ням. Memorial ці франц. mémoriał (Фасмер, 2, 597) або праз італ. (Ин. сл., 1988) з лац. memoriālis ’памятны’ < memōria ’памяць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
трыко́, нескл., н.
1. Шарсцяная тканіна ўзорнага пляцення для верхняга адзення. Касцюмнае трыко.
2. Трыкатажнае адзенне, якое шчыльна аблягае цела і выкарыстоўваецца як тэатральны або спартыўны касцюм. Гімнастычнае трыко. Спартыўнае трыко.
3. Жаночая бялізна з трыкатажу, якая прыкрывае ніжнюю частку тулава да пояса.
[Фр. tricot.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Трамплі́н ’спартыўнае прыстасаванне для адштурхоўвання пры скачках’ (ТСБМ). З рус. трампли́н ’тс’, якое праз нова-в.-ням. Trampoline ці франц. tremplin было запазычана з італ. trampolino ’тс’ < trampolo ’дыба, хадуля’ (Фасмер, 4, 93; Голуб-Ліер, 486), што ўзыходзіць да германскіх моў, параўн. нова-в.-ням. trampeln ’тупаць’, англ. trample ’цяжка ступаць’, гукапераймальнага паходжання (ЕСУМ, 5, 618).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прабе́г, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. прабягаць — прабегчы (у 1, 2 знач.).
2. Спартыўнае спаборніцтва па бегу, яздзе. Лыжны прабег.
3. Спец. Знаходжанне якога‑н. транспартнага сродку ў дарозе, у эксплуатацыі. Падрыхтаваць машыны да прабегу.
4. Спец. Адлегласць, пройдзеная якім‑н. транспартным сродкам. Планавы прабег аўтамабіляў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Арбі́тр, ст.-бел. арбитеръ (Гарб.), ст.-укр. арбитеръ з XVII ст., ст.-польск. arbiter з XVI ст. Рус. арбитр (з Пятроўскай эпохі) з франц. arbitre < лац. (Шанскі, 1, А, 135). Старабеларускае з лац. arbiter, магчыма, праз польскую мову. Калі сучаснае слова не лічыць працягам ст.-бел. (параўн. спартыўнае словаўжыванне), арбітр трэба тлумачыць як новае запазычанне з рускай (Крукоўскі, Уплыў, 80).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мемарыя́л 1, ‑а, м.
1. Уст. Кніга для запісаў.
2. Спец. Бухгалтарская кніга для запісу гандлёвых аперацый.
[Лац. memorialis — памятны.]
мемарыя́л 2, ‑а, м.
Манументальнае скульптурнае збудаванне-помнік на месцы якой‑н. падзеі. Валгаградскі мемарыял. Брэсцкі мемарыял. Мемарыял Хатынь.
[Лац. memorialis — памятны.]
мемарыя́л 3, ‑у, м.
Традыцыйнае спартыўнае спаборніцтва ў гонар якой‑н. асобы ці падзеі.
[Лац. memorialis — памятны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шлюп, ‑а, м.
1. Трохмачтавы карабель у парусным флоце 18–19 стст., аснашчаны прамымі парусамі. На двух шлюпах «Усход» і «Мірны» Ф. Ф. Белінсгаузен і М. П. Лазараў накіраваліся на поўдзень. «Беларусь».
2. Марское аднамачтавае судна з двума парусамі (галоўным чынам спартыўнае).
3. Ціхаходны вартавы карабель для аховы транспартных караванаў у некаторых сучасных замежных флотах.
[Гал. sloep.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак.
Пачаць (пачынаць) спартыўнае спаборніцтва па хадзьбе, бегу, яздзе, плаванню. Першымі стартуюць жанчыны на дыстанцыю 15 км на дарожных машынах. «Звязда». // Пачаць (пачынаць) палёт, узляцець (узлятаць) на лятальным апараце. Фантастыка? А колькі год мінула, Як першы спадарожнік стартаваў? Грахоўскі. Перш чым «Гедэон» стартаваў, наземныя і касмічныя станцыі доўга вывучалі прастору вакол намечанага раёна. Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)