суку́пнасць, ‑і, ж.
Спалучэнне, агульная колькасць, сума чаго‑н. Мова замацоўвае кожную думку паасобку і ўсю сукупнасць думак чалавека. Юрэвіч. Колькасць запазычанай лексікі і яе характар залежаць перш за ўсё ад сукупнасці фактараў гістарычнага, культурнага і сацыяльна-эканамічнага парадку. Жураўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асяро́ддзе, ‑я, н.
1. Сукупнасць прыродных або сацыяльных умоў, у якіх працякае жыццядзейнасць якога‑н. арганізма. Геаграфічнае асяроддзе. Сацыяльнае асяроддзе. □ З поля зроку савецкіх вучоных не павінны выпадаць праблемы навакольнага асяроддзя і народанасельніцтва, якія абвастрыліся за апошні час. Брэжнеў. // Сацыяльна-бытавыя абставіны, у якіх працякае жыццё чалавека. Мяшчанскае асяроддзе. // Супольнасць людзей, якія звязаны агульнасцю сацыяльна-бытавых умоў існавання, агульнасцю прафесіі, заняткаў і пад. Рабочае асяроддзе. Паэтычнае асяроддзе. □ Трапіўшы ў асяроддзе людзей, блізкіх яму,.. [Аляксей] ужо не мог прапусціць ні аднаго канцэрта. Вітка.
2. Спец. Рэчывы, целы, якія запаўняюць якую‑н. прастору і маюць пэўныя якасці. Воднае асяроддзе. Бескіслароднае асяроддзе. Пажыўнае асяроддзе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
флюктуа́цыя, ‑і, ж.
Спец.
1. Самаадвольнае, выпадковае адхіленне якой‑н. велічыні (фізічнай, біялагічнай, сацыяльна-эканамічнай і пад.) ад яе сярэдняга значэння.
2. Пераліванне вадкасці, якая сабралася ў якой‑н. поласці і адчуваецца пры абмацванні.
3. Змяненне ўласцівасцей і прыкмет арганізма, якое не перадаецца нашчадкам; мадыфікацыя.
[Ад лац. fluctuatio — ваганне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
табу́, нескл., н.
1. У першабытных пародаў — рэлігійная забарона на якое‑н. слова, дзеянне, прадмет, за парушэнне якой вінаваты нібыта караецца звышнатуральнымі сіламі. // перан. Наогул пра што‑н. забароненае.
2. У лінгвістыцы — забарона на ўжыванне пэўных слоў, абумоўленая сацыяльна-палітычнымі, гістарычнымі, культурнымі, этычнымі або эмацыянальнымі фактарамі.
[Палінезійскае.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыма́т, ‑у, М ‑маце, м.
Кніжн. Перавага, найважнейшае значэнне; першаснасць. У поглядах на літаратуру М. Піятуховіч выходзіў з сацыялагічнага разумення творчай дзейнасці мастака, з прымату сацыяльна-эканамічных, гістарычных фактараў. Мушынскі. Загаловак «Песня кулікоў» на першы погляд аддае прымат мары над рэальнасцю. У. Калеснік. З Драздом пайшла Варона на заклад, Што лепш спяе, што лепшы голас мае, Што першы прыз бясспрэчна атрымае, Бо тут, маўляў, яе прымат. Валасевіч.
[Ад лац. primatus — першае месца, старшынство.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цыкл, ‑а, м.
1. Заканамернае, рэгулярнае кола якіх‑н. з’яў, дзеянняў, працэсаў. Вытворчы цыкл. Цыкл развіцця лічынкі. □ Увесь цыкл работы экскаватара складаецца з многіх аперацый. «ЛіМ».
2. Шэраг, паслядоўны рад чаго‑н. Цыкл лекцый. □ Сатырычную спадчыну Беднага складае .. вялікі цыкл антырэлігійных вершаў і вершаў на міжнародныя тэмы. «Полымя».
3. Сукупнасць навук, дысцыплін, аб’яднаных па якому‑н. агульнаму прынцыпу. Гістарычны цыкл. □ Дапамагчы студэнтам выпрацаваць матэрыялістычны светапогляд павінны ў першую чаргу кафедры сацыяльна-эканамічнага цыкла. «Звязда».
[Ад грэч. kýklos — круг.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адзі́нства, ‑а, н.
1. Цэльнасць, непадзельнасць. Адзінства камуністычнай партыі. Адзінства камуністычнага руху. Інтэрнацыянальнае адзінства пралетарыяту. Маральнапалітычнае адзінства. □ На базе агульнасці карэнных інтарэсаў рабочых, сялян, інтэлігенцыі склалася непарушнае сацыяльна-палітычнае і ідэйнае адзінства савецкага народа. Праграма КПСС. // Сканцэнтраванасць чаго‑н. у адным месцы, у адных руках, у адных рамках і пад. Адзінства месца, адзінства часу і адзінства дзеяння — характэрныя асаблівасці класічнай трагедыі.
2. Спалучэнне ў адным цэлым, непарыўнасць сувязі. Адзінства тэорыі і практыкі. Адзінства формы і зместу.
3. Агульнасць, супадзенне, поўнае падабенства. Адзінства думкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэндэнцы́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Які праводзіць пэўную тэндэнцыю (у 2 знач.); ідэйна накіраваны, ідэйны. Для Маякоўскага сапраўдным паэтычным тварам з’яўляецца твор .. глыбока тэндэнцыйны, мэтанакіраваны і востры. «Беларусь». // Які стварае мэтанакіраваныя і ідэйна насычаны творы. Пісьменнік сацыяльна тэндэнцыйны і эстэтычна ўзброены, Васіль Вітка дзейнічае, аднак, не лозунгам, не дэкларацыяй, не аголеныя правілам маралі, а імкнецца яскравым вобразам разварушыць свядомасць чытача. Юрэвіч.
2. Які заключае тэндэнцыю (у 4 знач.), прадузятую ідэю, якая не вынікае са зместу, а навязваецца. // Прадузяты, неаб’ектыўны. Тэндэнцыйнае асвятленне падзей. Тэндэнцыйны падыход да тэмы. □ [Мароз:] — Я, я, вось пагэтаму я і хачу сказаць, што гэта абвінавачанне тэндэнцыйнае, няправільнае. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фармалі́зм, ‑у, м.
1. У філасофіі — уласцівы разнастайным відам ідэалізму адрыў формы ад зместу.
2. У мастацтве — напрамак 19 — пачатку 20 стст., які ў суцрацьлегласць рэалізму адрываў мастацтва ад сацыяльна-гістарычнай глебы і надаваў асноўнае значэнне форме. Рэвалюцыйная літаратура ў тую пару была яшчэ вельмі слабай, ёй не хапала сіл, каб даць адпор фармалізму і эстэцтву. Гіст. бел. сав. літ.
3. Фармальнае стаўленне да чаго‑н. на шкоду сутнасці справы. [Сакратар:] — Павінна нарадзіцца ідэя руху ўдарнікаў. Ды асцярожна, разумна, не патапіце гэту важнейшую справу ў фармалізме. Лобан. Шамякін з усёй рашучасцю сцвярджае, што бяздушны фармалізм, казёншчына вытручваюць з чалавека ўсё жывое. Кучар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
форма́ция в разн. знач. фарма́цыя, -цыі ж.;
трети́чная форма́ция геол. траці́чная фарма́цыя;
пе́рмская форма́ция геол. пе́рмская фарма́цыя;
мелова́я форма́ция геол. мелава́я фарма́цыя;
дево́нская форма́ция геол. дэво́нская фарма́цыя;
социа́льно-экономи́ческая форма́ция ист. сацыя́льна-эканамі́чная фарма́цыя;
челове́к но́вой форма́ции чалаве́к но́вай фарма́цыі.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)