вы́разка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. выраза́ць — вы́разаць (у 1–6 знач.).

2. Р мн. ‑зак. Тое, што выразана. Газетная выразка. Альбом выразак.

3. У кулінарыі — верхняя, самая мясістая частка філею.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бры́зак ’адборныя зярняты; самы дробны дождж’ (Нас.), бры́зачка ’кропелька, зярнятка, самая дробная частачка’ (Нас.). Бел. бры́зак < брызг (гл. бры́зкаць). Параўн. рус. брызг ’найлепшыя зярняты’, кафтан з брызаў ’новы, прыгожы кафтан’. Сюды і іншая форма слова — бры́жчык ’самае буйное і важкае зерне’ (Бяльк.) < брызчык.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́лы ’ягадзіцы’ (Нас.). Гл. га́ла2.

Галы́ ’лыткі’ (Бяльк.). Суадносіцца, здаецца, з *golъ ’голы’. Матывацыя тут такая самая, што і ў слове галёнкі (слав. *golěnъ да *golъ). Аднак не выключаецца, што, магчыма, ёсць сувязь з га́ла ’штосьці круглае’ (гл. га́ла2, галы ’ягадзіцы’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кур’я́н1 ’курыца з прыкметамі пеўня’ (ТС). Да кур1 (гл.). Першапачаткова *куран (Сцяцко, Афікс. наз., 147).

Кур’я́н2 ’дзіцячая гульня’ (ТС). Да курʼян1 (гл.). Параўн. куры (гл.) — тая самая гульня. Ловяць з завязанымі вачыма. Каго зловяць, той «кур’ян» (ТС, 2, 254).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кві́нта, ‑ы, ДМ ‑нце, ж.

1. У музыцы — пятая ступень дыятанічнага гукарада. // Інтэрвал, які ахоплівае 5 ступеней.

2. Самая высокая па тону струна скрыпкі і некаторых іншых музычных інструментаў.

•••

Павесіць нос на квінту гл. павесіць.

[Ад лац. quinta — пятая.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дамінава́ць, ‑нуе; незак.

Пераважаць, панаваць, быць асноўным. Пачуццё дружбы і тая самая непрымірымасць к панам, якая заўважалася і ў Захара Зубца, дамінавала над усім у Савы. Пестрак. // Панаваць, узвышацца над акаляючаю мясцовасцю. Гара дамінуе над горадам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

знітава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад знітаваць.

2. перан.; у знач. прым. Моцна звязаны, з’яднаны дружбай. Аляксандр развясельваўся, падыходзіў да Уладзіка, ці да Сымона, або да Андрэя — гэта была самая знітаваная чацвёрка ў камеры. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няве́данне, ‑я, н.

Адсутнасць звестак аб чым‑н.; адсутнасць ведаў у якой‑н. галіне. Самая прыкрая рэч, калі чалавек знаходзіцца ў стане поўнага няведання. Колас. Кухарчык адчуваў, што няведанне чужых моў проста падразае яму крылы ў навуку. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Распераза́ць, распераза́цца ’зняць (з сябе), развязаць пояс, дзягу’ (Нас., ТСБМ, Сержп. Казкі, Растарг.), росперэза́цца ’тс’ (ТС), сюды ж вытворныя расперя́зка ’пояс’, расперя́зсамая дробная мурашка, якая балюча кусаецца, вымушаючы тым самым распяразвацца’ (Нас.), разперя́за ’непадпаясаны, без пояса’ (Растарг.). Да пераза́ць (гл.), параўн. укр. роспереза́ти, роспері́зуватися ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

парахава́цца, ‑рахуюся, ‑рахуешся, ‑рахуецца; зак.

Разм.

1. Зак. да рахавацца.

2. перан. Адпомсціць, адплаціць каму‑н. Самая справа, па якой скліканы гэты сход, усім вядома: трэба нешта зрабіць з панам Скірмунтам, трэба так ці іначай парахавацца з ім. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)