тэрмадына́міка, ‑і, ДМ ‑міцы, ж.

Раздзел фізікі, які вывучае законы цеплавога руху і ўплыў цеплавога руху на фізічныя ўласцівасці цел.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аэрадына́міка, -і, ДМ -міцы, ж.

Раздзел аэрамеханікі, які вывучае супраціўленне паветра і газаў пры руху розных цел.

|| прым. аэрадынамі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крывашы́п, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Дэталь механізма, якая служыць для пераўтварэння вярчальнага руху ў паступальны і наадварот.

|| прым. крывашы́пны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

статы́чны, -ая, -ае.

1. гл. статыка.

2. Такі, у якім няма руху, дзеяння, развіцця.

Статычны вобраз.

|| наз. статы́чнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трансмі́сія, -і, ж. (спец.).

Сукупнасць механізмаў для перадачы вярчальнага руху ад рухавіка да рабочых частак станкоў, машын.

|| прым. трансмісі́йны, -ая, -ае.

Т. пас.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самаадво́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць самаадвольнага. Самаадвольнасць руху.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блакіро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

1. гл. блакіраваць.

2. мн. -і, -ро́вак. Сістэма сігнальных канструкцый для рэгулявання руху цягнікоў.

|| прым. блакіро́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

астрано́мія, -і, ж.

Навука аб нябесных целах, іх сістэмах, паходжанні, будове, законах руху, хімічным саставе.

|| прым. астранамі́чны, -ая, -ае.

Астранамічная лічба (перан.: надзвычай вялікая).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

механіцы́зм, -у, м.

Светапогляд, які зводзіць усю разнастайнасць свету да механічнага руху матэрыі, а складаныя заканамернасці развіцця да законаў механікі.

|| прым. механісты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

замі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).

1. Затрымка, перашкода.

З. ў руху цягнікоў.

2. Перапынак пры маўленні.

Гаварыць з замінкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)