пёрка 1, ‑а; Р мн. ‑рак; н.

Свердзел, які прымяняецца ў сталярскай справе.

пёрка 2, ‑а; Р мн. ‑рак; н.

1. Памянш. да пяро (у 1, 2 і 4 знач.).

2. Доўгі вузкі ліст якой‑н. расліны. Пёрка часнаку. Пёрка цыбулі. □ Сіняватыя пёркі аўса радавалі вока мяккімі, прыемнымі пералівамі. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Піса́лапяро’ (Нас.), рус. писало ’начынне для пісання’, стараж.-рус. писало ’грыфель’ (XI ст.), польск. старое pisadło, чэш. písadlo ’скрынка з чарнільніцай і пясочніцай’, славен. pisálo ’грыфель’, серб.-харв. пѝсаљка ’аловак’, макед. писалка ’тс’, ’ручка’, балг. писа́лка ’ручка з пяром’. Да прасл. *pьsati ’маляваць’ > пісаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абмакну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што ў што.

Апусціць на кароткі час што‑н. у якую‑н. вадкасць, памачыць; дакрануцца кавалачкам хлеба ці чым‑н. іншым да солі, цукру і пад. Абмакнуць пяро ў чарніла. Абмакнуць хлеб у соль. □ У момант.. [Міхалка] адзеў на галаву сетку, абмакнуў венік у ваду і пакрапіў рой. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пяраі́ мн. л. ’валакно, сплеценае ў выглядзе касы’ (астрав., Сл. ПЗБ). Няясна. Магчыма, звязана з польск. pierzeja, першапачаткова пра кожны са “сцяжкоў” пяра (ад pióro, гл. пяро, Банькоўскі, 2, 562), параўн. перыя, перон ’бок вуліцы’ (гл.). Малаверагодная па семантычных прычынах сувязь з літ. perėja ’пераход’, нягледзячы на геаграфічную блізкасць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пяры́на 1, ‑ы, ж.

Вялікая насыпка, напоўненая пер’ем, на якой спяць або якой накрываюцца. Спаць на пярыне. Накрыцца пярынай. Перасыпаць пярыну. □ Аўгінка ўзбівае пярыны на двух высокіх кляновых ложках. Асіпенка.

пяры́на 2, ‑ы, ж.

Адно птушынае пяро. Вераб’іха націкавала сабе белую курыную пярыну і ўзяла яе ў дзюбку. Колас. Іншаму цяжэй пярыну падняць, чым .. [Пракопу] любое палена ці мяшок. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

туп, туп-туп, выкл.

Разм.

1. Ужываецца гукапераймальны для абазначэння тупату. І раптам у гэтай цішыні чую шоргат .. «Туп-туп-туп», — .. [пацук] бяжыць да ложка, валочачы за сабою свой доўгі хвост. Арабей.

2. у знач. вык. Ужываецца для абазначэння дзеяння паводле знач. дзеясл. тупаць — тупнуць. Пляткарка [сарока] нагою Туп! — аж захрусцела, І пяро даўгое Выскубнула з цела. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пярэ́сты ’шматколерны, пярэсты’ (ТСБМ; гродз., брэсц., мін., ЛА, 1; Шат., Гарэц.; Мал.), ’стракаты, рабы’ (Сцяшк.), ’назва масці: з вялікімі белымі і чорнымі, белымі і чырвонымі ці бурымі плямамі’ (Янк. 3.), пярэ́сты, пяро́сты, парэ́сты ’рабы; брудны’ (дзятл., лід., лях., ганц., нясвіж., ваўк., Сл. ПЗБ), перэ́сты ’стракаты’ (ТС), пырі́стый ’з белымі палосамі на спіне і баках’ (пра жывёлу) (Клім., Сл. Брэс.); укр. пері́стий, пери́стий, пера́стий ’стракаты’, чэш. peřestý ’тс’, славац. perestý ’тс’, балг. пірдопск. пере́ста (коза) ’з белымі палосамі па баках і на жываце’, макед. перјест ’пёрысты’. Прасл. дыял. *perestъjь ’стракаты’, вытворнае ад *peroпяро’ (гл. пяро́) з семантычным развіццём ’пёрысты, колеру пер’я’ — ’стракаты’ (Трубачоў, Этимология–1972, 35), параўн. і славен. peresast ’пёрысты, пер’епадобны’. Інакш Махэк₂, 445 (< *pelestъ пад уплывам *pьstrъ ’стракаты, шматколерны’, гл. пялёсы), Бязлай, 3, 25.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ніжапе́рніца бат. ’агатка’ (Мат. Гом.), ніжыпарніца ’гусялапка’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Відаць, сапсаванае міжперсціца ’тс’ (Кіс.), што суадносіцца з міжыпарніца ’ланцэталісты трыпутнік’ і ’апрэласць’ і мізineрпіца ’захворванне пальцаў на руках’, што тлумачыць і ніжыпарніца ’прэласць’, г. зн. ’хвароба’ і ’сродэк яе лячэння’. Параўн. рус. нижипарщица ’нарыў, панарыцый’, нижеперсица ’тс’, што дэманструе шляхі дээтымалагізацыі (ад’ідэацыя да парыць, перыць, пяро?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

памачы́ць сов.

1. (сделать влажным, мокрым) помочи́ть, смочи́ть;

п. ручні́к — помочи́ть (смочи́ть) полоте́нце;

2. обмакну́ть;

п. пяро́ ў чарні́ла — обмакну́ть перо́ в черни́ла;

3. (нек-рое время) помочи́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аса́дка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. асядаць — асесці (у 1 знач.).

2. Дзеянне і стан паводле дзеясл. асадзіць ​1 (у 1 знач.).

3. Спец. Глыбіня апускання судна ў ваду. Карабель з глыбокай асадкай. Няпоўны асадка.

4. Спец. У кавальскай справе — ковачная аперацыя, пры якой павялічваецца таўшчыня загатоўкі за кошт яе вышыні.

5. Тое, што і асада ​2 (у 2 і 3 знач.). На сценах віселі розныя малюнкі ў прыгожых асадках. Колас. // Драўляная частка якога‑н. інструмента, прылады, якая з’яўляецца дзяржаннем металічнай або якой‑н. іншай часткі. Асадка долата. □ Дзед Трыфан любіў буслоў, як любіў ён і галубоў, для якіх спецыяльна на гарышчы хаты ставіў асадкі старых рашотаў, і птушкі ў іх вілі гнёзды. Сабаленка. // Пісьмовая прылада — палачка, у якую ўстаўляецца пяро; тое, што і ручка (у 3 знач.). А тым часам галоўнае было ўсё ўперадзе: дастаць аркуш паперы для кантракта, асадку, чарніла, пяро. Колас. Прывычным вокам Варанецкі агледзеў іх, прывычным жэстам узяў асадку і падпісаў некалькі паперак. Скрыган. А ў рабочым пакоі ляжала асадка і пачаты ліст да маскоўскага сябра. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)