кандыцыяні́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., што (спец.).

Прывесці (прыводзіць) у адпаведнасць з пэўнымі нормамі, патрабаваннямі.

К. паветра.

|| наз. кандыцыяні́раванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

змакаро́сіць

‘зблытаць што-небудзь, прывесці ў бязладдзе, беспарадак; пакрышыць, паламаць што-небудзь на дробныя кавалкі’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. змакаро́шу змакаро́сім
2-я ас. змакаро́сіш змакаро́сіце
3-я ас. змакаро́сіць змакаро́сяць
Прошлы час
м. змакаро́сіў змакаро́сілі
ж. змакаро́сіла
н. змакаро́сіла
Загадны лад
2-я ас. змакаро́сь змакаро́сьце
Дзеепрыслоўе
прош. час змакаро́сіўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сокруши́тьII сов. (опечалить) засмуці́ць; (привести в отчаяние) прыве́сці ў ро́спач.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́цверазіць, ‑ражу, ‑разіш, ‑разіць; зак., каго.

Прывесці да цвярозага стану.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ашчані́цца, ашчэніцца; зак.

Нарадзіць, прывесці шчанят (пра суку, лісу, ваўчыцу).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ажарабі́цца, ‑рабіцца; зак.

Прывесці, нарадзіць жарабя (пра кабылу, асліцу, вярблюдзіцу).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сінхранізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што (спец.).

Прывесці (прыводзіць) да сінхранізму.

С. работу механізмаў.

|| наз. сінхраніза́цыя, -і, ж.; прым. сінхранізацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ацверазі́ць, ацверажу́, ацвярэ́зіш, ацвярэ́зіць; ацвяро́жаны; зак., каго-што.

Прывесці ў цвярозы стан, зрабіць цвярозым.

А. п’янага.

А. летуценніка.

|| незак. ацвеража́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. ацверажэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сістэматызава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.

Прывесці (прыводзіць) у сістэму (у 1 знач.).

С. матэрыялы.

|| наз. сістэматызава́нне, -я, н. і сістэматыза́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загіпнатызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак., каго-што.

Прывесці ў стан гіпнозу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)