буды́нак, ‑нка, м.

Жылое, адміністрацыйнае ці гаспадарчае збудаванне. Былі тут розныя будынкі: Гуменцы, гумны і адрынкі, Хлявы і стайні, і аборы... Колас. Але будынку Аб’яднаных Нацый У Маскве стаяць было б куды цяплей. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непаўто́рны, ‑ая, ‑ае.

Адзіны ў сваім родзе; выключны, асаблівы. Кожная рака, нібы жывая істота, мае свой нораў, свой характар, сваё аблічча, свой непаўторны .. выгляд. В. Вольскі. Прастор лашчыў вока красой непаўторнай і свежай. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́дуга, ‑і, ДМ ‑дузе, ж.

Тое, што і вясёлка. Над возерам перакінула сваё каляровае каромысла радуга, але вясёлы, бліскучы грыбны дожджык усё яшчэ ішоў. В. Вольскі. Стала радуга, як арка, У блакіце. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тро́шачку, прысл.

Разм. Тое, што і трошкі. Хоць бы трошачку ценю, Хоць бы кроплю вады, Хоць бы сівы арол Засланіў крыллем сонца! Панчанка. Нос быў трошачку задзёрты, але кірпатым яго нельга было назваць. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выжля́тнік, ‑а, м.

1. Той, хто загадвае гончымі сабакамі на паляванні. Колькі выжлятнікаў і загоншчыкаў затапталі .. [панскія] жарабцы ў час паляванняў! Якімовіч.

2. Тое, што і выжал. Мы ненавідзелі той хутар,.. І брэх выжлятнікаў прыкутых. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ва́бны, ‑ая, ‑ае.

Які вабіць, зачароўвае сваім выглядам, цягне да сябе; прывабны. Абходзячы вабны над хатай дымок, Ганец павяртае ізноў у лясок. Глебка. Я па садзе іду — шмат пладоў залатых Цешаць вока сузор’ямі вабнымі. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

анёльскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае дачыненне да анёла (у 1 знач.).

2. перан. Разм. Вельмі лагодны, пяшчотны, далікатны. Анёльскі голас. Анёльскае аблічча. □ Тавар беластоцкі, каторы пагорш, Ён [гандляр] з ласкай анёльскай збывае за грош. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

анічу́ць, прысл.

Разм. Зусім не. Анічуць не шкада. Анічуць не баліць. □ І раптам вось гэта аднекуль нахлынула Такая туга, такая самоцішча, Што станеш наўмысля пад цёмнымі ліўнямі — І не, не крануць, анічуць не замочышся. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жо́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Замужняя жанчына ў адносінах да свайго мужа. Адзінока жыў на дальнім хутары З жонкай і дачкой Кажан Рыгор. Панчанка. Мужык і жонка — адна суполка. З нар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ненаро́кам, прысл.

Разм. Выпадкова, ненаўмысна; незнарок. Мы стаялі ўдвух, і тугая каса Ненарокам кранула мой твар. Панчанка. — Чаму ты не жэнішся? — прыставала Лёдзя, як бы ненарокам кладучы руку на старонку падручніка, якую чытаў брат. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)