Паха́пываць ’быць крыху падобным’ (Юрч.). Да хапа́ць (гл.) у сэнсе ’схапіць трохі рыс падабенства’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Напочат (напочет) ’па прыкладу, па ўзору, падобна да’ (Нас.). Да почат ’прыклад, узор, падабенства’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пліску́нка (плыску́нка) ’асака’ (Сл. Брэс.). Відаць, звязана з наступным словам з-за знешняга падабенства раслін.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэпара́цыя ’аперацыя’ (Сл. ПЗБ). З польск. reperacja ’рамонт; папраўка’. Перанос паводле гукавога і семантычнага падабенства.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
непадо́бны, ‑ая, ‑ае.
1. на каго-што, да каго-чаго і без дап. Які не мае падабенства з кім‑, чым‑н. Шабуня ляжаў на траве, непадобны на сябе. Мележ. [Салдаты] зусім былі непадобны на тых, якія займалі калісьці .. станцыю. Лынькоў.
2. Абл. Заганны, нядобры. [Аўгіня:] — Цяжка мне стала, Мартын, жыць з чалавекам, які пачаў займацца непадобнымі справамі, тапіць людзей, наводзіць паліцыю. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паро́дыя, ‑і, ж.
1. Твор, сатырычны або камічна падроблены пад іншы твор. У гэты перыяд нашага сумеснага жыцця ўзнікла думка паспрабаваць свае сілы ў літаратурнай пародыі. Хведаровіч.
2. перан. Знешняе, няўдалае перайманне чаго‑н., скажонае падабенства да чаго‑н. А боты штосьці не ішлі, Пакупнікі іх абміналі... Па-першае, шалёная цана, А па-другое, не абутак, а пародыя адна. Валасевіч.
[Грэч. parödia.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
радні́цца, раднюся, роднішся, родніцца; незак.
1. Уступаць у адносіны роднасці з кім‑н. Не хацеў радніцца з Вайцехам Андрэй... Пташнікаў. Берберы ў гарадах апраналіся, як рымляне, насілі рымскія імёны, радніліся з рымскімі пасяленцамі. В. Вольскі.
2. Мець падабенства; збліжацца. Мардва па мове раднілася больш з «рускімі» — окала. Васілевіч. Вершы Купалы перыяду 1905–1907 гг. .. родняцца з аналагічнымі творамі Някрасава. Івашын.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ла́стка ’закладка на хустцы’ (лаг., Жд. 2). Перанос паводле падабенства с ла́стка ’ластаўка’. Да ластаўка 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ла́ткі (мн.) ’фіранкі’ (нараўл., Мат. Гом.). Відавочна, семантычны перанос паводле падабенства з ла́та 3 ’сетка, невад’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Камяні́чка ’майнік двухлісты, Majanthenum bifolium L.’ (ельск., Жыв. сл.), да каманіца 2 (гл.). Назва паводле падабенства з касцяніцамі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)