ва́раны, -ая, -ае.

Прыгатаваны пры дапамозе варкі.

Вараная бульба.

Ні печаны ні вараны (разм., неадабр.) — пра бесхарактарнага, нічым не адметнага чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нізашто́, прысл.

1. Ні ў якім разе, ні пры якіх абставінах.

Н. не згаджуся.

2. Дарма, без прычыны.

Узвяла паклёп н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тпру, выкл.

Выкрык, якім спыняюць каня.

Ні тпру, ні но (разм.) — нічога не робіць, нічога не распачынае, ніяк не выяўляе сябе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бу́хты-бара́хты / с бу́хты-бара́хты прост. ні з сяго́ ні з таго́, ні се́ла ні па́ла, (вдруг) ра́птам.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вя́знуць, -ну, -неш, -не; вяз, -зла; -ні; незак.

Засядаць у чым-н. вязкім; грузнуць.

Ногі вязнуць у дрыгве.

В. у снезе.

|| зак. завя́знуць, -ну, -неш, -не; завя́з, -зла; -ні і увя́знуць, -ну, -неш, -не; увя́з, -зла; -ні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

драбі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Маленькі кавалачак, дробная часцінка чаго-н.

Хлеба ні крупінкі, а солі ні драбінкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сі́пнуць, -ну, -неш, -не; сіп, -пла; -ні; незак.

Рабіцца сіплым, пачынаць сіпець.

Голас сіпне.

|| зак. асі́пнуць, -ну, -неш, -не; асі́п, -пла; -ні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

піск (род. пі́ску) м. писк; визг; взвизг;

ні ~ку ні ві́ску — ни шу́му ни га́му

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сёй (род. сяго́) мест. указ., м. э́тот;

ні той ні сёй — ни тот ни э́тот

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кофе́йня уст. кафе́йня, -ні ж.; кавя́рня, -ні ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)