маланасе́лены, ‑ая, ‑ае.

Недастаткова населены, які мае мала насельніцтва. Маланаселены раён.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўме́ра, ‑ы, ж.

Маладзейсны, недастаткова эфектыўны сродак для ажыццяўлення чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малаве́рны, ‑ая, ‑ае.

Які недастаткова верыць у каго‑, што‑н. Малаверны чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малазабяспе́чаны, ‑ая, ‑ае.

Які мае абмежаваныя матэрыяльныя сродкі; недастаткова забяспечаны. Малазабяспечаная сям’я.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малаўраджа́йны, ‑ая, ‑ае.

Недастаткова ўраджайны, які дае малы ўраджай. Малаўраджайны сорт пшаніцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недавыкарысто́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Недастаткова, не поўнасцю выкарыстоўвацца.

2. Зал. да недавыкарыстоўваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недасушы́ць, ‑сушу, ‑сушыш, ‑сушыць; зак., што.

Недастаткова, не зусім высушыць. Недасушыць сена.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

му́тны, -ая, -ае.

1. Пра вадкасці: непразрысты, нячысты, каламутны.

М. раствор.

Мутная вада.

2. Пацямнелы, замутнены.

Мутныя вочы.

Мутнае шкло.

3. перан. Недастаткова выразны, незразумелы, неабгрунтаваны (разм.).

Мутная размова.

|| наз. му́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

малазразуме́лы, ‑ая, ‑ае.

Недастаткова зразумелы. Кнігі ўсе былі незнаёмыя і малазразумелыя Ігнасю. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недавы́карыстаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Выкарыстаць недастаткова, не поўнасцю. Недавыкарыстаць адпушчаныя сродкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)