прабурча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

1. Абазвацца бурчаннем. Сабака прабурчаў.

2. што. Разм. Сярдзіта, невыразна прамармытаць што‑н. — Дзецям спаць пара! — незадаволена прабурчала Валя. Шыцік.

3. што і без дап. Бурчаць некаторы час. Прабурчаць увесь дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лепята́ць, лепячу, ляпечаш, ляпеча; заг. лепячы; незак., што, аб чым і без дап.

1. Гаварыць невыразна, нязвязна (пра мову дзяцей). — Дзед ... бух-бух... ва-ва, — заклапочаны нечым, лепятаў малы і цягнуў маці ў зямлянку-шпіталь. Шамякін. // Гаварыць невыразна; мармытаць. Стась Вілюевіч дагнаў дзяўчыну пры ўваходзе і пачаў лепятаць аб каханні. Грамовіч. // Весці лёгкую несур’ёзную размову; балбатаць. Жэня лепятала з нейкім унутраным задавальненнем, быццам дзіця, якое расказвала маці пра свае прыгоды. Сіўцоў.

2. перан. Утвараць ціхі шум, шолах і пад. Асінавы кусток тросся і лепятаў. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тры́кацьневыразна вымаўляць словы, картавіць’, тры́ковы ‘картавы’ (ТС). Параўн. укр. три́нкати ‘картавіць’. Гукаперайманне (ЕСУМ, 5, 639), параўн. рус. дыял. три́кать ‘пішчаць; хіхікаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лепе́та ’сабака’ (у загадцы) (ТС). Рус. лепёта ’той, хто невыразна гаворыць’, кур. лепета ’сабака’ (у загадцы). Метафарычнае ўтварэнне з суф. ‑а ад гукапераймальнага лепет (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прабубні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

Разм.

1. Невыразна, незразумела сказаць што‑н. Салдат чамусьці адразу зрабіўся вельмі негаваркі, моўчкі закурыў яшчэ раз, нешта прабубніў на развітанне і, не глянуўшы на Максіма, падаўся з купэ. Машара.

2. і без дап. Бубніць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Момра, му́мра (груб.) ’маўклівы чалавек’ (ваўк., Сцяшк. Сл.), момрыць (груб.) ’невыразна гаварыць’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Старое анаматапеічнае ўтварэнне. Параўн. славен. momljáti (Бязлай, 2, 194). Да мумра, мума (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прамя́мліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што і без дап.

Сказаць што‑н. неразборліва, невыразна, нясмела, ціха. — Ты можа захварэў? — дапытвалася маці. — Я вырашыў... жаніцца, — прамямліў Андрэй. Гаўрылкін. Камбайнер Рыгорка, які ўпершыню выступаў на сцэне, ад разгубленасці не дачуў суфлёра і нешта прамямліў ад сябе. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шапяля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.

Разм. Невыразна вымаўляць некаторыя гукі. Пачынаецца гульня ў даміно. Коля гуляе, як дарослы. Хутка і сур’ёзна абдумвае хады і амаль ніколі не памыляецца. Малы Шурпель.., наадварот, моцна стукае касцямі, злуецца і, як заўсёды ў такіх выпадках, пачынае шапяляць. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ша́мкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Гаварыць невыразна, шапялявячы. Вось яны [дзяўчаты] адважылі хлеб старому чалавеку, бадай што дзядулю. У яго трэсліся рукі, калі браў хлеб, і нешта шамкаў бяззубы рот, відаць, дзякаваў дзяўчатам. Лынькоў. [Журко:] — Мог выказаць сваю нязгоду і на камітэце. А то стаіць, шамкае нешта. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ляпе́та ’балбатун’ (смарг., Сцяшк. Сл.), лепе́та ’сабака (у загадцы)’ (ТС). Укр. лепе́тя, рус. кубан. лепе́тя ’тс’, валаг. лепе́та ’той, хто гаворыць невыразна’, кур. ’сабака (у загадцы)’. Балтызм. Параўн. літ. lepetà ’балбатун’ і лепет.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)