пла́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
1. Палавіна расколатага ўздоўж бервяна. Партызаны ўвішна накладалі на сані сухія бярозавыя плашкі. М. Ткачоў. Гаспадар павесіў на сценку лямку, прымасціўся на плашцы дроў, а Лену запрасіў сесці на зэдлік. Галавач.
2. Інструмент, якім наносяць разьбу на металічныя дэталі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
яр 1, ‑а, м.
Роў, лагчына. Лёгкія і высокія металічныя масты перакінуты цераз глыбокія яры з мелкімі рэчкамі недзе ўнізе. В. Вольскі. Перада мною распасціраліся зялёныя паплавы, чарназёмныя палі з глыбокімі ярамі. Якімовіч.
яр 2, ‑ы, ж.
Абл. Ярына. Прамытае паветра пахла спелаю яр’ю і соладам гваздзікоў. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пры́таркі ’металічныя стрыжні, якія злучаюць у сасе “лемяшніцу” з ручкамі’ (лудз., Сл. ПЗБ), сюды ж, відаць, і мн. л. пры́торчы ’пер’е, якое адрастае ў птушак пасля лінькі’ (лун., Шатал.). Рус. пск. при́торка ’доўгая жэрдка; кол, палка (для падпоркі, падтрымання чаго-небудзь)’, пск., тамб. при́торцы ’калы для ўстаноўкі рыбалоўных снасцей конусападобнай формы ў выглядзе сетак, нацягнутых на абручы’. Да то́ркаць, тырчэ́ць (гл.)
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ты́гель, ‑гля, м.
1. Пасудзіна з вогнетрывалага матэрыялу для плаўкі, варкі, нагрэву розных матэрыялаў. На падлозе, каля пячэй .. — тыглі, ліцейныя формачкі, не завершаныя апрацоўкай металічныя рэчы і шмат адходаў, галоўным чынам аплаўленая бронза і бронзавыя пласціны. «Помнікі».
2. Спец. Металічная пліта друкарскага станка або тыгельнай машыны для прыціскання паперы да пакрытай фарбай друкарскай формы.
[Ням. Tiegel.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прака́тны 1, ‑ая, ‑ае.
Спец.
1. Які прызначаецца, служыць для пракаткі, пракату 1 (у 1 знач.). Пракатны стан. Пракатныя валы. // Выраблены шляхам пракаткі, пракату. Пракатныя металічныя вырабы.
2. Які мае адносіны да вырабу пракату. Пракатная вытворчасць. Пракатны цэх.
прака́тны 2, ‑ая, ‑ае.
1. Які аддаецца напракат. Пракатная машына. Пракатны спартыўны інвентар.
2. Які аддае напракат. Пракатная кантора.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мане́та, ‑ы, ДМ ‑неце, ж.
1. Металічны грашовы знак. Спытаўшы, як яго завуць, Місюк працягнуў хлопчыку белую манету. Пальчэўскі. [Чырвонаармеец] нёс у шапцы кучу залатых манет. Бядуля.
2. зб. Разм. Металічныя грошы. Чаканіць манету.
•••
Адплаціць (плаціць) той жа манетай гл. адплаціць.
Звонкая манета — тое, што і манета (у 2 знач.).
Прыняць за чыстую манету гл. прыняць.
[Лац. moneta.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прока́тныйI техн. прака́тны;
прока́тный цех прака́тны цэх;
прока́тный заво́д прака́тны заво́д;
прока́тный стан прака́тны стан;
прока́тное произво́дство прака́тная вытво́рчасць;
прока́тные валы́ прака́тныя валы́;
прока́тные металли́ческие изде́лия прака́тныя металі́чныя вы́рабы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Лечма́н, лэчма́н, лічма́н, лычма́н ’маністы, жаночая аздоба на шыі’ (малар., драг., Сак.). Укр. личма́н ’тс’, ст.-укр. личмани́ ’металічныя бляшкі для лічэння’, рус. кур. личман ’тс’ польск. liczman (з XVI ст.) ’тс’. Паводле Слаўскага (4, 242–243), усе словы паходзяць з польск. мовы, дзе liczman (< liczyć) з’яўляецца калькай з лац. calculus ’каменьчык для лічэння', утворанай ад licz‑ і суф. ‑man (як łachman і інш.). Аб іншых версіях гл. там жа.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прака́т 1, ‑у, М ‑каце, м.
Спец.
1. Тое, што і пракатка. Пракат рэек.
2. Металічныя вырабы, атрыманыя шляхам пракаткі. Праз чатыры месяцы пасля пачатку вайны выпуск якаснага пракату ва ўсходніх раёнах краіны ўзрос удвая супроць даваеннага. «Звязда».
прака́т 2, ‑у, М ‑каце, м.
Перадача рухомай маёмасці ў часовае карыстанне за пэўную плату, а таксама карыстанне гэтай маёмасцю. Плаціць за пракат машыны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каласні́к, ‑а, м.
1. Чыгунная рашотка ў топцы для праходу паветра пад паліва і выпадзення попелу з топкі. Хлапец завіхаўся з жалезнай лапатай, падкідваў у .. топку вугаль, шураваў каласнікі. Лынькоў. У топцы паравоза вываліўся адзін з каласнікоў. Васілёнак.
2. толькі мн. (каласнікі́, ‑оў). Драўляныя або металічныя брусы, злучаныя ў выглядзе рашоткі, у верхняй частцы тэатральнай сцэны для мацавання і спуску дэкарацый.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)