экано́м, -а, мн. -ы, -аў, м. (уст.).

1. Гаспадарлівы, ашчадны чалавек.

2. Загадчык гаспадаркі.

|| ж. экано́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аэразды́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн.мак; ж.

Тое, што і аэрафотаздымка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

знаёмка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн.мак; ж.

Разм. Жан. да знаёмец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ку́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн.мак; ж.

Разм. Ласк. да кума.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пустадо́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн.мак; ж.

Разм. Жан. да пустадомак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кума́, -ы́, мн. -ы́, -о́ў, ж.

Хросная маці ў адносінах да бацькоў хрэсніка і да хроснага бацькі.

|| ласк. ку́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бра́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж.

1. гл. брама.

2. Праходныя варотцы; веснічкі.

Школьная б.

3. Дэталь паляўнічага ружжа (разм.).

Насадзіць пістон на брамку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пілігры́м, -а, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

1. Паломнік, вандроўны багамолец.

2. Вандроўнік, падарожны.

|| ж. пілігры́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак.

|| прым. пілігры́мскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сія́мцы, -аў, адз. сія́мец, -мца, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Тайланда.

|| ж. сія́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак.

|| прым. сія́мскі, -ая, -ае.

Сіямская мова.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пана́ма¹, -ы, мн. -ы, -на́м, ж.

Летні шыракаполы саламяны або з матэрыі капялюш.

|| памянш. пана́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж.

|| прым. пана́мны, -ая, -ае.