каралёк, ‑лька, м.

1. Разм. Кароль невялікай манархічнай дзяржавы.

2. Невялікая лясная птушка атрада вераб’іных з шаравата-зялёным пер’ем і аранжавым або жоўтым цемем.

3. Сорт апельсіна з чырвонай мякаццю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

а́ргус, ‑а, м.

1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі — стовокі вартаўнік, якога багіня Гера паставіла вартаваць Іо, дачку аргонскага цара.

2. перан. Кніжн. уст. Пільны ахоўнік, вартавы. // Сімвал пільнасці.

3. Лясная птушка сямейства фазанавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ду́манне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. думаць (у 1 знач.). Хадзіў [Лабановіч], хадзілі з ім і думкі яго, і яго мары, і ўспаміны. Спакой і цішыня лясная так хіляць да такога думання. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

амялу́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑так; ж.

Невялікая лясная птушка атрада вераб’іных са стракатым апярэннем і чубком на галаве. Толькі казытаў душу свіст ружовых амялушак, якія абляпілі голле маладой рабіны. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палёўка, ‑і, ДМ ‑лёўцы; Р мн. ‑лёвак; ж.

Жывёліна атрада грызуноў падсямейства млекакормячых, падобная да мышэй і пацукоў. Рыжая палёўка. Лясная палёўка. □ Ад маленькай і спрытнай ласкі палёўкам цяжка схавацца. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сло́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Лясная птушка з рудавата-бурым апярэннем; лясны кулік, вальдшнэп. З таго часу, як на балацявіне вынішчылі драбналессе, ён [Антонавіч] адкрыў тут пералётную трасу слонак. Карамазаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лісоха ’асака лясная, Carex silvatica Huds.’ (Бес.). Можна меркаваць, што гэта — кантамініраваная назва: осо́ка + ліс ’лес’ > лісо́ка > лісоха.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сакаўны́, ‑ая, ‑ое.

Тое, што і сакавіты. Нашто ты ўрадзіла, маліна, Салодкая, сакаўная!.. Барадулін. Набраў жменю сакаўных ягадзін і ўкінуў у рот — дзівосна! — іх лясная, нейкая трохі сцюдзёная кіслінка злёгку затуманіла зрок, што аж галавой закруціў. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фія́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Травяністая расліна сямейства фіялкавых з фіялетавымі або белымі ці рознакаляровымі кветкамі. Ёсць пралеска яшчэ, Ёсць фіялка лясная — Кветкі ранняй вясны, — Хто ж у нас іх не знае?.. Кусянкоў.

[Ад лац. viola.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

і́валга, ‑і, ДМ ‑дзе, ж.

Лясная пеўчая птушка атрада вераб’іных з жоўтым і чорным або зеленаватым апярэннем. Вакол бадзёра пастуквалі па дрэвах дзятлы, над самай маёй галавой, недзе ў зялёным лісці, працяжна і меладычна свістала івалга. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)