вымо́іна, ‑ы, ж.
Месца на зямлі, вымытае бягучай вадой. Дарога рудая, гліністая, ідзе на ўздым, раўчукі нарабілі на ёй глыбокія вымоіны. Навуменка. Лугавая шырокая сцежка пятляла між кустоў вербалозу і вясенніх паводкавых вымоін. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хлю́панне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. хлюпаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Чулае вуха пагранічніка здалёк улавіла хлюпанне ног па гразі і шолах кустоў. Пальчэўскі. Чулася толькі хлюпанне вады ды шуршанне леташняй асакі. Шчарбатаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кляно́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да клёна. Кляновы ліст. // Зроблены з клёну. Кляновая лыжка. Кляновая дошка.
2. у знач. наз. кляно́выя, ‑ых. Сямейства дрэў і кустоў, да якога адносяцца клён, явар, чарнаклён і інш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
за́маразкі, ‑аў; адз. замаразак, ‑зку, м.
Лёгкія марозы, звычайна ранішнія, увосень і вясной. Была другая палова кастрычніка, і раннія замаразкі высушылі гарадскія вуліцы. Шахавец. Пад раніцу ўжо браліся замаразкі, трава і лісце кустоў пакрываліся шараватым інеем. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
санда́лавы і санта́лавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сандала 1 (саптала). Сандалавае дрэва. // Здабыты, зроблены з сандалу (санталу). Сандалавая фарба. Сандалавая шкатулка.
2. у знач. наз. санда́лавыя, ‑ых. Сямейства паўднёвых раслін (траў, кустоў, радзей дрэў).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ці́савы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да ціса, уласцівы цісу. Цісавая драўніна. Цісавая алея. // Зроблены з цісу. Цісавая фанера.
2. у знач. наз. ці́савыя, ‑ых. Сямейства двухдомных вечназялёных хвойных дрэў ці кустоў, да якога адносіцца ціс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вы́дзірак 1 ’ачышчанае ад карчэўя і кустоў поле’ (Сцяшк.); ’цалінны ўчастак, які ўпершыню прыараны да поля’ (Яшк., стол.), вы́дзеркі ’поле сярод лесу на месцы аблогі’ (Яшк., нясвіж.), вы́дзеркі, ву́дзеркі ’ўпершыню апрацаваны ўчастак зямлі’ (Шатал.). Да выдзіраць, драць. Параўн. выдзёр, выдранка.
Вы́дзірак 2 ’выступ з печы, на якім можна сесці’ (Янк. I). Да выдзіраць(цца) (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
спле́цены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад сплесці.
2. у знач. прым. Які сплёўся, зблытаўся (пра галіны, расліны і пад.). Варушылася сплеценае бярозавае галлё. Мележ. [Зося, Іна, Анатоль] спыніліся каля сплеценых кустоў вінаградніку, які ўтварыў нешта накшталт жывога будана. Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пацяроб, па́цераб, поцяраб, поцераб, стол. пацярэбак ’выцераблены лясок, хмызняк’ (лях., Янк. Мат.; раг., чэрв., бярэз., Сл. ПЗБ), ’сенажаць, ачышчаная ад кустоў’ (Шат., Касп.), пацяробкі ’рэшткі, абрэзкі ад бульбы, капусты’ (барыс., Сл. ПЗБ). Да па‑ і церабіць, якое з прасл. terbiti ’чысціць’, ’карчаваць’ (Міклашыч, 354; Голуб-Копечны, 393; Мюленбах-Эндзелін, 4, 165; Фасмер, 4, 45; Скок, 3, 501–2).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ку́па, ‑ы, ж.
1. Група дрэў, кустоў, якія густа растуць. Усцяж дарогі ўздымаліся стромкія хвоі, чарнелі купы кустоў, падобныя на нейкія прывіды. Шчарбатаў. За драбналессем паказалася густая купа старых сосен. Новікаў.
2. Гурт, група (звычайна пра людзей). Рыгор угледзеў наперадзе густую купу людзей. Гартны. Калі робіш у купе, то не баліць у пупе. З нар.
3. Абл. Тое, што і куча (у 1 знач.). У застаронку каля сцяны ляжала толькі купа саломы. Мележ.
4. Абл. Торф, звычайна сухі. Дыміць тытунь у піпцы прэлай купаю. Барадулін.
•••
Да купы — у адно месца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)