паце́пваць, -аю, -аеш, -ае; незак., чым.

Час ад часу злёгку сцепаць, рабіць сутаргавыя рухі (звычайна плячамі).

Зябка п. плячамі.

|| наз. паце́пванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сланя́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; незак.

1. Хадзіць туды-сюды без мэты, без справы (разм., неадабр.).

С. па задворках.

2. Злёгку хістацца.

С. ад стомы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

накусі́ць, -кушу́, -ку́сіш, -ку́сіць; -ку́саны; зак., што.

Пракусіць злёгку, зверху, не да канца.

Н. яблык.

|| незак. наку́сваць, -аю, -аеш, -ае; наз. наку́сванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пакры́кваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Злёгку час ад часу крычаць (у 1 і 3 знач.).

Недзе ў гушчары пакрыкваў драч.

Фурманы пакрыквалі на коней.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыто́ркнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ні́ся; зак., да каго-чаго (разм.).

Дакрануцца злёгку.

П. да праса.

П. да работы (перан.).

|| незак. прыто́рквацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пола́мыватьI несов., разг. (к лома́ть) пало́мліваць; лама́ць (тро́хі, зрэ́дку, злёгку).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пошу́чивать несов., разг. (злёгку, часа́мі, зрэ́дку, час ад ча́су) жартава́ць; пажарто́ўваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спаласну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

Злёгку змыць з сябе пыл, пот.

С. ў рэчцы пасля малацьбы.

|| незак. спало́сквацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыкусі́ць, -ушу́, -у́сіш, -у́сіць; -у́шаны; зак., што.

Злёгку ўкусіўшы, сціснуць.

П. губу.

П. язык (таксама перан.: замаўчаць адразу, раптоўна; разм.).

|| незак. прыку́сваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папа́хваць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ае; незак.

Злёгку, крыху пахнуць чым-н. (звычайна непрыемным).

З куфра папахвала (безас.) цвіллю.

Мяса папахвае (пачынае псавацца).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)