карэ́ц, ‑рца, м.
Драўляная або металічная пасудзіна з ручкай для зачэрпвання вады, квасу і пад.; конаўка. На гэты крук дзед вешаў берасцяны карэц, якім усе пілі ваду з крыніцы. Грамовіч. Вольга карцом мерала малако, налівала ў гладышкі. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лапа́та, -ы, ДМ -па́це, мн. -ы, -па́т, ж.
Металічная, драўляная і іншая прылада з дзяржаннем і шырокім плоскім ніжнім канцом для капання, перамяшчэння чаго-н.
Жалезная л.
◊
Грэбці грошы лапатай (разм.) — атрымліваць многа грошай.
|| памянш. лапа́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж. і лапа́тачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
|| прым. лапа́тны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рага́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.
1. Перашкода на шляху пранікнення куды-н. у выглядзе некалькіх накрыж збітых калоў, прымацаваных да доўгага бруса.
2. перан. звычайна мн. Перашкода, замінка.
Бюракратычныя рагаткі.
3. Невялікая драўляная развіліна з прывязанай да абодвух яе канцоў гумкай для кідання чаго-н.
Страляць з рагаткі.
|| прым. рага́тачны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Падлу́бак, падлубка ’драўляная шына на санях’ (Касп.). Да лубянка (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дэ́нца ’драўляная дошчачка, на якой крышаць сала, цыбулю’ (Шатал.). Гл. дэ́нка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Па́лупка ’драўляная аправа ў жорнах’ (Сл. ПЗБ). Да луб 2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
капёр, капра́ і ка́пар 1, ка́пара, м.
1. Металічная або драўляная канструкцыя для забівання паляў. Важка бабай бухае капёр, заганяе ў дно глыбока палі. Русецкі.
2. Збудаванне над шахтай для ўстаноўкі пад’ёмніка. Там [у Салігорску] выраслі высачэзныя стальныя капры першых беларускіх шахт. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
труна / аздобленая, каменная ці драўляная: саркафаг; дамавіна, дамоўка (разм.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
цэп, ‑а; мн. цапы, ‑оў; м.
У сялянскім побыце ўсходніх славян і іншых народаў — ручная драўляная прылада для малацьбы збожжа, якая складаецца з цапільна і прымацаванага да яго гужыкам біча. Наперадзе чакала работа цяжкая і доўгая: малацьба. Абабіць цапамі ўсю збажыну нялёгка. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
калы́ска, -і, ДМ -лы́сцы, мн. -і, -сак, ж.
1. Невялікая плеценая з лазы або драўляная люлька, у якой закалыхваюць дзіця (уст.).
2. перан. Месца, дзе што-н. узнікла і атрымала развіццё (высок.).
Італія — к. опернага мастацтва.
3. Вісячы памост для падымання на вышыню рабочых, будматэрыялаў і інш. (спец.).
Фарбу паднялі на калысцы.
|| прым. калы́скавы, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)