сямідзеся́ты, ‑ая, ‑ае.

Ліч. парадк. да семдзесят. Сямідзесятыя гады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

алімпі́йскі, -ая, -ае; гл. алімп, алімпіяда.

Алімпійскія гульні — усенародныя гульні ў Старажытнай Грэцыі ў гонар бога Зеўса, якія наладжваліся адзін раз у 4 гады паблізу Алімпіі, а таксама сучасныя міжнародныя спаборніцтвы па ўсіх асноўных відах спорту.

Алімпійскі спакой — велічны, непарушны, поўны спакой.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эмігра́цыя, -і, ж.

1. Добраахвотнае або вымушанае перасяленне са сваёй радзімы ў іншую краіну па палітычных, эканамічных і іншых матывах.

2. Знаходжанне за межамі сваёй радзімы ў выніку такога перасялення.

Быць два гады ў эміграцыі.

3. зб. Эмігранты.

|| прым. эміграцы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ле́ці ’леты, гады’ (Бяльк.) — з формы парнага ліку, параўн. ст.-бел. лѣтѣ (з рэдукцыяй галоснай -е ў канцы слова). Да лёта (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мафусаи́лов / мафусаи́лов век жить, мафусаи́ловы го́ды (лета́) жить шутл. мафусаі́лаў век жыць, мафусаі́лавы гады́ жыць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прекло́нный стары́, старэ́чы, пастарэ́лы;

прекло́нный во́зраст стары́ (старэ́чы, пастарэ́лы) узро́ст;

прекло́нные го́ды стары́я (старэ́чыя) гады́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ю́ношество юна́цтва, -ва ср.; (о молодёжи) мо́ладзь;

го́ды ю́ношества гады́ юна́цтва;

белору́сское ю́ношество белару́ская мо́ладзь.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

алімпія́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -пія́д, ж.

1. У Старажытнай Грэцыі: прамежак у 4 гады паміж алімпійскімі гульнямі, які служыў адзінкай летазлічэння.

2. Міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы, якія на ўзор старажытнагрэчаскіх алімпійскіх гульняў праводзяцца раз у чатыры гады.

Белая а. (зімовая).

3. Спаборніцтвы навучэнцаў у вызначаных галінах ведаў.

А. па матэматыцы.

|| прым. алімпія́дны, -ая, -ае і алімпі́йскі, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Алімпійскі медаль.

Алімпійскі агонь (факел, які запальваецца ад сонечных прамянёў у Алімпіі і дастаўляецца эстафетай на месца правядзення Алімпійскіх гульняў; агонь, запалены ад гэтага факела, які гарыць у чашы на працягу Алімпійскіх гульняў). Алімпійскі чэмпіён.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пяцідзеся́ты, ‑ая, ‑ае.

Ліч. парадк. да пяцьдзесят. Пяцідзесятыя гады. Пяцідзесятая паралель.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мафусаі́лаў, ‑лава.

У выразах: мафусаілаў век; мафусаілавы гады — пра даўгалецце, глыбокую старасць.

[Ад імя біблейскага патрыярха Мафусаіла, які пражыў нібыта 969 год.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)