тлятво́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які выклікае тленне, смерць. Тлятворны яд. // Выкліканы тленнем, гніеннем. Тлятворны пах.

2. перан. Які шкодна ўплывае на каго‑, што‑н. Тлятворнае ўздзеянне буржуазнай ідэалогіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гало́дны, -ая, -ае.

1. Які адчувае голад, ненакормлены.

Г. прысмакаў не пытае (прымаўка).

2. Выкліканы голадам.

Галодная смерць.

3. Бедны на прадукты харчавання, неўраджайны.

На год два Юр’і, ды абодва дурні: увосень халодны, а вясной г. (прыказка).

4. Недастатковы для задавальнення патрэбы ў ежы, у сродках жыцця.

Г. заработак.

На галодны жывот (разм.) — галодны, не пад’еўшы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

індукцы́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Заснаваны на індукцыі (у 1 знач.). Індукцыйны метад даследавання.

2. Які мае адносіны да індукцыі (у 2 знач.); выкліканы індукцыяй. Індукцыйны ток. Індукцыйная сувязь. Індукцыйная катушка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гальвані́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Выкліканы з дапамогай хімічных рэакцый (пра электрычны ток). Гальванічны ток. // Прызначаны для атрымання электрычнага току шляхам хімічных рэакцый. Гальванічны элемент.

2. Які мае адносіны да гальванізацыі. Гальванічныя працэдуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канве́кцыя, ‑і, ж.

Перанос цяпла або электрычных зарадаў у выніку перамяшчэння навакольнага асяроддзя. Канвекцыя цяпла. // Водаабмен паміж верхнімі і ніжнімі слаямі ў акіянах, морах і азёрах, выкліканы змяненнем шчыльнасці вады, рознасцю тэмператур і салёнасці.

[Ад лац. convectio — прывоз, прынясенне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экзальтава́ны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца ў стане павышанай узрушанасці, узбуджанасці, схільны да экзальтацыі. // Які выражае экзальтацыю. Экзальтаваны погляд. Экзальтаваны твар. // Выкліканы, прасякнуты экзальтацыяй. Вершы [А. Лойкі] рамантычна экзальтаваныя, але ў іх ёсць і сапраўдная ўсхваляванасць. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тро́ўнік ‘капытнік, Calla palustris L.’ (івац., ЛА, 1). Хутчэй за ўсё, з траўнік — ад трава, параўн. тро́ўка ‘травінка’ (Сцяшк., Растарг.), дзе галосны ‑о‑ замест ‑а‑ выкліканы лабіялізацыяй пад уплывам наступнага ‑ў‑ (Карскі 1, 97). Значэнне ‘траўны’ = ‘лекавы’ адпаведна да тра́вы ‘зелле’ як агульнай назвы лекавых зёлак, параўн. травянік ‘лякарства з траў’ (Жд. 1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́мушаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад вымусіць.

2. у знач. прым. Выкліканы неабходнасцю; зроблены не па ўласнаму жаданню. Вымушаны смех. Вымушаная пасадка. □ [Лабановіч] любіў сваю школьную справу, і яму надакучыў вымушаны адрыў ад яе. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Туберкулёз ‘сухоты’ (ТСБМ, Брасл. сл.). Штучнае слова, утворана ад лац. tūberculum — памяншальнага лац. tūber ‘клубень’, ‘горб’, ‘шышка, пухліна’, ‘нарасць (на дрэве)’ (Голуб-Ліер, 493), што дало тубе́ркул ‘бугарок у тканках арганізма, выкліканы туберкулёзнай палачкай’ (ТСБМ). Распаўсюдзілася праз франц. tuberculose (Арол, 4, 112). Пра ўсталяванне тэрміна ў беларускай медыянай тэрміналогіі гл. Шмідт, Узвышша, 1930, 3, 103.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

здзіўле́нне, ‑я, н.

Стан, выкліканы моцным уражаннем ад чаго‑н. незвычайнага, нечаканага, незразумелага. Спыніцца ў здзіўленні. □ Тут былі і здзіўленне, і захапленне, і крыху зайздрасці да гэтай кіпучай .. сілы жыцця, якая не любіць смерці, не любіць разбурэння. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)