должа́ть несов., уст. браць у доўг, рабі́ць даўгі́, пазыча́ць, завінава́чвацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сковоро́дить несов., плотн. браць на ла́пы; рубі́ць у ла́пу (замко́м).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шки́рка / брать (взять) за шки́рку прост. браць (узя́ць) за шкі́рку.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пе́нка¹, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Плеўка, якая ўтвараецца на некаторых вадкасцях пры іх астыванні.

Здымаць пенкі (таксама перан.: браць сабе лепшае).

|| памянш. пе́начка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гло́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Частка стрававальнага апарату — мышачная трубка, якая злучае поласць рота са страваводам.

2. Разм. Горла. Крычаць на ўсю глотку.

•••

Браць за глотку гл. браць.

Драць (ірваць) глотку гл. драць.

Заткнуць глотку гл. заткнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэваншы́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак.

Узяць (браць) рэванш. — [Вораг] намерваецца рэваншыраваць на Дзясне. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нядо́імка ’недаплата’ (Бяльк.). Да іма́цьбраць’ па тыпу недаробка ’няскончаная справа’, параўн. з іншым дзеясловам недабо́р ’недаплата’ (ад браць, Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

брыдо́та, -ы, ДМо́це, ж.

1. Брыда (у 1 знач.).

Купіў нейкую брыдоту, што ў рукі браць не хочацца.

2. перан. Брыдкі ўчынак, непрыстойнасць; гадасць.

3. мн. -ы, -до́т. Агідная істота (пагард.).

Пайшоў вон, б.!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каранда́ш, -ша́ м. каранда́ш;

браць на к. — брать на каранда́ш (на заме́тку)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

измо́р / брать, взять измо́ром (на измо́р) браць, узя́ць змо́рам (на змор);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)