Лупа́ціцьбегчы (вельмі хутка знікаць)’ (браг., Мат. Гом.). Укр. лопоті́ти ’тупаць, бежучы’. У выніку кантамінацыі лупі́ць і лапаце́ць (гл.). Параўн. чэш. lupotat — аб дажджы. Адносна таго ж значэння лупі́ць параўн. рус. валаг. лупи́ть ’хутка ісці, бегчы’, серб.-харв. лу̏пити ’кінуцца, пабегчы’, балг. лу́пя ’тс’, ’хутка пабегчы’ (БЕР, 3, 521), бел. лупяну́ць ’рушыць у дарогу’ (Яруш.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абзы́каць ’аббегаць па пустой справе (пра худога, лёгкага)’ (Юрч. Сін., 25); магчыма, да бзік. Параўн. славен. bzikatiбегчы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патрухіня́ць ’пайсці паспешліва’ (Сцяшк. Сл.). Да па‑ (< прасл. po‑) і трухацьбегчы подбегам, трухам’ (гл.). Аднак суфіксацыя няясная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тру́сіць, тру́шу, тру́сіш, тру́сіць; незак. (разм.).

1. Трэсціся, дрыжаць ад страху, хвалявання; баяцца.

2. што. Растрасаць што-н., церушыць.

Т. сена.

3. што. Сыпаць у невялікай колькасці што-н. сыпкае.

Т. соль у страву.

4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Па́даць дробнымі кроплямі, церушыць (пра дождж).

5. Бегчы трушком, подбегам.

|| зак. стру́сіць, стру́шу, стру́сіш, стру́сіць; стру́шаны (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Стуза́цца (стуза́тыся) ‘бегчы ад перапуду’ (Сл. Брэс.). Няясна. Магчыма, сюды ж стузну́ць ‘моцна штурнуць’ (ТС), тады да тузаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

небяспе́чна,

1. Прысл. да небяспечны.

2. у знач. вык. Звязана з небяспекай; цягне за сабой якую‑н. небяспеку. Хадзіць тут у такую ноч небяспечна. Галавач. Бегчы далей, відаць па ўсім, было небяспечна, — можна з галавою праваліцца ў багну. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лапацу́к ’пацук’ (слаўг., Мат. АЛА). Відавочна, кантамінацыя лексем лапатун (< лапацець ’хутка бегчы стукаючы’) і пацук (А. А. Крывіцкі, вусн. паведамл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бяго́м, прысл.

Хутка пераступаючы нагамі, у тэмпе бегу, не шагам. — Я іду, паненка! Я ўжо бягу! — адказаў Казік і прыпусціўся бягом. Чарнышэвіч. [Арцём:] — Ну, тут дзеўка бягом да начальніка. Здзівіла яго, што зноў з’явілася. Ракітны.

•••

Бягом бегчы — вельмі хутка, падбягаючы, ісці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абсядла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Тое, што і асядлаць (у 1, 2 знач.). [Пан:] — Ты там скажы, няхай кабыліц абсядлаюць, ды так, неўзабаве, мы і скокнем туды. Скрыган. Хурс рвануўся бегчы, сабака адарваўся... і абсядлаў яго ззаду. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тру́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Бегчы подбегам, трухам. Жвава і ахвотна трухае па першаму зазімку конь, запрэжаны ў яшчэ неаб’езджаныя сані-развалкі. Машара. Паўз аэрадром у поле бегла дарога: жвавы конік, запрэжаны ў калёсы, трухаў па ёй. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)