паштэ́т, ‑у, М ‑тэце, м.

Страва з мясных, рыбных або іншых прадуктаў, працёртых да пастападобнага стану. Пячоначны паштэт. □ На стале была чырвоная ікра, заліўная курыца, паштэт, адмыслова ўпрыгожаная смажаная рыба. Арабей.

[Ням. Pastete.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чатырохвуго́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае чатыры вуглы, у форме чатырохвугольніка. Камень застаўся ў руках у хлопчыка, а на тым месцы, дзе ён толькі што сядзеў, у сцяне чарнела чатырохвугольная дзірка. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

водаправо́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Сістэма труб, нагнятальных і фільтравальных апаратаў для забеспячэння вадой насельніцтва, прамысловых аб’ектаў і пад. Водаправод таксама не працаваў, і ваду ў бальніцу насілі са старой вадакачкі. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

знаменава́ць, ‑мяную, ‑мянуеш, ‑мянуе; незак., што.

Кніжн. Азначаць што‑н., сведчыць аб чым‑н. Вялікая Кастрычніцкая рэвалюцыя знаменавала сабою пачатак новай эры, новага спосабу жыцця на адной шостай частцы зямнога шара. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паката́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак., на чым і без дап.

Катацца некаторы час. І Толя зірнуў на таварыша. У таго ажно кропелькі выступілі на носе — так яму хацелася пакатацца на веласіпедзе. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пала́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Залатаць што‑н. у многіх месцах або ўсё, многае. Нагрэла [матка] вады, загадала .. [хлапчукам] памыцца. Адзежу іхнюю памыла, памагала. Арабей.

2. і без дап. Латаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўкрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Укрыць усіх, многіх або ўсё, многае. Паўкрываць бурты саломай. □ Ніна і Вольга, самі не разумеючы, што робяць, паўкрывалі галовы спадніцамі — так пахаваліся ад самалёта. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўнаво́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае высокі ўзровень вады (пра раку, возера і пад.). За скверам, далей, плыла паўнаводная Вілія. Арабей. Дзесяткі паўнаводных і глыбокіх рэк выцякалі з топкай лясной багны. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стэрылізава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад стэрылізаваць.

2. у знач. прым. Які прайшоў стэрылізацыю (у 1 знач.). Стэрылізаванае малако. □ Іван Іванавіч і Людміла мылі рукі, апраналіся ў стэрылізаваныя халаты. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вуго́р ​1, ‑гра, м.

Рыба атрада касцістых, падобная на змяю. Тут былі доўгія, як змеі, вугры, страшныя вусатыя самы, паласатыя скумбрыі. Арабей.

вуго́р ​2, ‑гра, м.

Невялікі бугарок на скуры, утвораны тлушчавай пробкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)