фюзеля́ж, ‑а, м.

Корпус лятальнага апарата, які служыць для размяшчэння экіпажа, пасажыраў і грузаў. Пад сонцам забліскалі алюмініевыя фюзеляжы знішчальнікаў. Паслядовіч. Былі добра відаць крыжы з белымі разводамі на крылах і на фюзеляжы, а таксама галовы лётчыкаў у чорных шлемах. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

механі́зм, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Унутраная частка машыны, прылады, апарата і пад., якая прыводзіць іх у дзеянне.

Гадзіннікавы м.

2. перан. Унутраная сістэма чаго-н., што вызначае парадак якога-н. віду дзеяння.

Дзяржаўны м.

Гаспадарчы м.

3. чаго. Сукупнасць працэсаў, з якіх складаецца якая-н. фізічная, хімічная, фізіялагічная і пад. з’ява.

М. хімічнай рэакцыі.

|| прым. механі́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запіса́ць, -пішу́, -пі́шаш, -пі́ша; -пішы́; -пі́саны; зак.

1. што. Адзначыць пісьмова для памяці.

З. лекцыю.

2. каго-што. Нанесці (голас, музыку і пад.) на плёнку з дапамогай спецыяльнага апарата.

З. на плёнку песню.

3. каго (што). Унесці ў спіс, уключыць у склад чаго-н.

З. на прыём.

|| незак. запі́сваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. запі́сванне, -я, н. (да 1 і 2 знач.) і за́піс, -у, м. Магнітафонны запіс.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

звані́ць, званю́, зво́ніш, зво́ніць; незак.

1. Утвараць гукі пры дапамозе звона, званка.

2. каму. Выклікаць званком тэлефоннага апарата для размовы па тэлефоне.

З. па тэлефоне.

3. перан., пра каго-што, аб кім-чым і з дадан. Разносіць чуткі, плёткі, учыняць шум (разм.).

Нечага пра гэта ўсюды з.

Званіць у званы (разм.) — усюды расказваць пра што-н.

|| зак. пазвані́ць, -ваню́, -во́ніш, -во́ніць (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наса́дка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. насадзіць ​2 (у 1 знач.).

2. Прынада для рыб, якая насаджваецца на кручок. Ціхі ўсплёск вады, і шнур з насадкаю апускаецца на дно віра. Ваданосаў.

3. Частка апарата, якая надзяваецца на што‑н. Канічная пасадка. Кальцавая пасадка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

старт, -у, М -рце, мн. -ы, -аў, м.

1. Момант пачатку спартыўных спаборніцтваў.

Узяць с. (пачаць спаборнічаць). Даць с. (даць знак да пачатку спаборніцтва).

2. Месца, адкуль пачынаюцца спаборніцтвы па хадзьбе, бегу, яздзе, плаванні.

С. знаходзіцца на другім канцы пляцоўкі.

3. Момант ўзлёту лятальнага апарата; месца, з якога праводзіцца яго ўзлёт.

4. перан. Пачатак чаго-н.

С. у навуцы пачаўся з цікавага артыкула.

|| прым. ста́ртавы, -ая, -ае.

Стартавая пляцоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

армату́ра, ‑ы, ж.

1. Сукупнасць прылад і прыстасаванняў для якога‑н. апарата, машыны, канструкцыі. Арматура паравога катла. // Камплект прадметаў для абсталявання электрычнага асвятлення. Асвятляльная арматура.

2. Сталёвы каркас жалезабетонных збудаванняў, а таксама сукупнасць металічных частак, якія ўводзяцца ў які‑н. матэрыял, у якое‑н. збудаванне, каб павялічыць іх трываласць.

[Ад лац. armatura — узбраенне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паса́дачны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да пасадкі раслін. Пасадачны сезон. // Прызначаны для пасадкі. Пасадачная бульба.

2. Які служыць для пасадкі (у 3 знач.). Пасадачная платформа.

3. Які служыць для пасадкі лятальнага апарата. Пасадачнае поле. Пасадачны знак.

4. Спец. Які мае адносіны да пасадкі дэталей у тэхніцы. Пасадачная адтуліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

катапу́льта, ‑ы, ДМ ‑льце, ж.

1. У старажытнасць — асадная машына для кідання на вялікую адлегласць камення, бочак з гаручым і інш.

2. Механізм для старту самалётаў з палуб авіяносцаў і іншых невялікіх узлётных пляцовак.

3. Прыстасаванне для аўтаматычнага выкідвання з лятальнага апарата лётчыка (або інш. членаў экіпажа) з далейшым спускам на парашуце.

[Лац. catapulta з грэч.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

матаві́ла, ‑а, н.

1. Прыстасаванне для змотвання нітак у маткі.

2. Частка жняяркі, камбайна і пад., якая нагінае сцябліны збажыны, травы да рэжучага апарата. А як прыемна было стаяць на мосціку камбайна і .. бачыць, як таропка гнуцца каласы пад матавілам .., як цячэ ў бункер струмень зерня. Дуброўскі.

3. Машына для змотвання пракатнага матэрыялу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)