спра́ўдзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., што (разм.).

1. Ажыццявіць, здзейсніць; выканаць.

С. сваю мару.

2. Апраўдаць што-н. (звычайна пра надзеі і пад.).

С. бацькоўскія надзеі і спадзяванні.

3. Правільна прадказаць што-н. (разм.).

На гэты раз сіноптыкі спраўдзілі.

|| незак. спра́ўджваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. спра́ўджванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прымяні́ць, ‑мяню, ‑меніш, ‑меніць; зак., каго-што.

Ажыццявіць на справе, выкарыстаць. Прымяніць вопыт. Прымяніць веды на практыцы. □ Яшчэ ў самым пачатку нашага стагоддзя вядомы вучоны-караблебудаўнік А. М. Крылоў прымяніў кіназдымачную камеру пры выпрабаванні ледакольнага карабля «Ярмак». «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эмігры́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак.

Ажыццявіць (ажыццяўляць) эміграцыю (у 1 знач.). Пасля яны [хлопцы] рагаталі нада мною, як гіены, а я шкадаваў, што мой прадзед не эмігрыраваў у Парагвай і асудзіў нашчадка на ганьбу і сорам. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недасяга́льны, ‑ая, ‑ае.

Такі, якога нельга дасягнуць, нельга ажыццявіць. Недасягальная вышыня. Недасягальная мэта. □ Маскоўскае неба станавілася недасягальным для варожай авіяцыі. Дзенісевіч. // перан. Такі, з якім нельга зраўняцца. [Дзяўчына] здавалася недасягальнай, усё ў ёй выглядала адменным, непараўнальна лепшым, чым у іншых. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тыпізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.

1. Спец. Правесці (праводзіць) тыпізацыю (у 1 знач.). Тыпізаваць будаўніцтва.

2. і без дап. Ажыццявіць (ажыццяўляць) тыпізацыю (у 2 знач.). І пісьменнік, пазіраючы такія факты, імкнецца ў сваіх творах абагульніць іх, тыпізаваць. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

практы́чна нареч.

1. практи́чески;

п. гэ́ты прае́кт не́льга ажыццяві́ць — практи́чески э́тот прое́кт нельзя́ осуществи́ть;

2. практи́чно;

паста́віцца да чаго́-не́будзь п. — отнести́сь к чему́-л. практи́чно

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

суме́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак., звычайна з інф.

Здолець, змагчы што‑н. зрабіць, ажыццявіць. Ваганаў так сумеў паставіць свае гарматы і так спрытна мяняў іх месцы, што агонь праціўніка не рабіў ніяка[й] шкоды. Колас. Праз год, глядзіш, сумеў пабудаваць Бярвенца ў бярвенца хату. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Расхля́біць ’развезці (пра дарогу)’ (лаг., Гіл.), ’парасчыняць; расхрыстаць’ (Юрч.), сюды ж расхля́бнуць ’сапсавацца (пра дарогу)’, расхля́біца ’бездарожжа’ (Мат. Гом.), расхля́біцца ’раскрыцца (пра вароты)’ (Сцяшк. Сл.). Да хляба (гл.); Трубачоў (ЭССЯ, 8, 33) прапануе размяжоўваць утварэнні ад гукапераймальнага *xlębati, што абазначаюць хлябание, хлюпанне і пад., і вытворныя ад *xlębь ’запор, плаціна’ (параўн. ст.-слав. хлѧбь ’вадапад’, гл. Фасмер, 4, 248), што аднак цяжка ажыццявіць у сувязі з дыфузным характарам значэнняў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паду́мваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Зрэдку, час ад часу думаць, раздумваць аб чым‑н. Сёй-той з.. [рэзервістаў] падумваў ужо аб узнагародах. Чорны.

2. Мець намер зрабіць, ажыццявіць што‑н. Гарачы хлопец, праўда, але сумленны, працавіты. Стаеў падумвае нават даць яму рэкамендацыю ў партыю. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нала́дзіць, -ла́джу, -ла́дзіш, -ла́дзіць; -ла́джаны; зак., што.

1. Адрамантаваць, направіць што-н. папсаванае, паламанае.

Н. трактар.

2. Зрабіць, стварыць.

Н. друкарню.

3. Арганізаваць што-н., ажыццявіць якое-н. мерапрыемства.

Н. сустрэчу з выпускнікамі.

4. Прывесці ў парадак, уладкаваць.

Н. гаспадарку.

|| незак. нала́джваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. нала́дка, -і, ДМ -дцы (да 1 знач.; спец.) і нала́джванне, -я, н.

|| прым. нала́дачны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)