двана́ццацера, ‑ых, ліч. зб.

Дванаццаць (падліковага значэння не мае, ужываецца з назоўнікамі мужчынскага, ніякага або агульнага роду, якія абазначаюць асоб, маладых істот, а таксама з назоўнікамі, якія маюць толькі мн. лік і з асабовымі займеннікамі ў мн. ліку). У іх было дванаццацера дзяцей. Дванаццацера сутак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзевя́цера, дзевяцяры́х, ліч. зб.

Дзевяць (падліковага значэння не мае, ужываецца з назоўнікамі мужчынскага, ніякага або агульнага роду, якія абазначаюць асоб, маладых істот, а таксама з назоўнікамі, якія маюць толькі мн. лік, і з асабовымі займеннікамі ў мн. ліку). Дзевяцера дзяцей. Дзевяцера сутак. Нас было дзевяцера.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сказі́цца, ‑зіцца; зак.

1. Змяніцца, перайначыцца. У галоўным герою апавядання, у Петражыцкім, гэта адчуванне сувязі, непадзельнасці майго і агульнага сказілася, адступіла перад такімі рысамі характару, як свавольства, празмернасць уласнага інтарэсу. Бярозкін.

2. Вельмі моцна змяніцца, страціць звычайны, натуральны выгляд (пра твар, знешні выгляд). Твар сказіўся ад злосці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіне́кдаха, ‑і, ДМ ‑дасе, ж.

Стылістычны прыём, калі назва часткі, прыватнага выкарыстоўваецца замест назвы цэлага, агульнага і наадварот (напрыклад: «галава» замест «чалавек» і пад.), а таксама слова і зварот, ужытыя такім чынам. Разваламі часам называліся самі сані — характэрны прыклад сінекдахі: назва часткі прадмета пераносіцца на ўвесь прадмет. «Помнікі».

[Грэч. synekdochē — суаднясенне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упа́дак, ‑дку, м.

1. Пагаршэнне агульнага стану чаго‑н.; агульны распад, разлажэнне. Упадак вытворчасці пры капіталізме. Упадак буржуазнай культуры. // Моцнае аслабленне фізічных ці духоўных сіл. Упадак сіл. Упадак духу.

2. Абл. Страта. Няма статку без упадку. Прымаўка.

•••

Каб на вас упадак — каб вы падохлі, каб на вас паморак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

знахо́джанне ср.

1. в разн. знач. нахожде́ние;

з. кла́даў — нахожде́ние кла́дов;

з. агу́льнага найбо́льшага дзе́льніка — нахожде́ние о́бщего наибо́льшего дели́теля;

2. нахожде́ние, пребыва́ние;

з. ў камандзіро́ўцы — нахожде́ние (пребыва́ние) в командиро́вке

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пакале́нне ’сваякі адной ступені роднасці ў адносінах да агульнага продка; людзі блізкага узросту, якія жывуць у адзін час’ (ТСБМ, Шат.), пакале́нне ’продкі’ (Сл. ПЗБ), поколе́нье ’пакаленне’ (ТС). Рус. поколе́ние, укр. поколі́ння, ст.-рус. поколѣние (XVII ст.), польск. pokolenie, чэш. pokolení, серб.-харв. поколе́ње, славен. pokolȇhje, балг. поколе́ние ’тс’. Да калена (гл.) (Махэк, 468).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адасо́біцца, ‑блюся, ‑бішся, ‑біцца; зак.

Аддзяліцца, выдзеліцца з агульнага, цэлага; заняць асобнае месца. // Адмежавацца ад людзей. Адчуваючы, што гаворка Панцялея Іванавіча была падобнаю на сватаўство, Крушыны яшчэ больш, адасобіўся ад людзей. Пальчэўскі. [Раман] адасобіўся ад усіх, паставіў свой ложак у кутку пакоя і адгарадзіўся нейкай.. шырмай, якую дастаў у тэатральным рэквізіце. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жудзе́ць ’дакараць, лаяць, павучаць’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. арл. жуде́ть ’гусці’, жуди́ть калуж. ’гусці крыламі’, смал. ’доўга бурчаць’. Кантамінацыя гусці (гудзець) з жузнець, жужэць (гл. гэтыя словы), якая адбылася ва ўсх.-слав. дыялектах, прычым зафіксаваная бел. форма на першы план высоўвае знач. ’дакараць’, у той час як рус. дыялекты хутчэй адлюстроўваюць значэнні агульнага шуму.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зґрыя́нт ’натоўп’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. польск. дыял. zgryjatyka ’музыка’, магчыма, ад zgrywać się ’сыгрывацца, дабівацца агульнага гучання ў аркестры, іграць разам’ з наўмысна іншамоўным суфіксам ‑ant. У значэнні і з’яўленні ‑j‑ магла адлюстравацца кантамінацыя з зграя. Выбухное ґ указвае на іншамоўны (польскі) характар слова. Параўн. яшчэ гранда ’кампанія’ (польск. granda ’грамада’, Сл. паўн.-зах.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)