маку́ша, ‑ы, ж.
Тое, што і макушка (у 1 знач.). Праме[н]і, стрэлы залатыя, Макушы лесу прабіваюць І бляскам-ззяннем высцілаюць Нябёсаў багны патайныя. Колас. — Узгорак стромы, — сказаў Камар. — Макуша — голая. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
малюпа́сенькі і малюпа́ценькі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і малюсенькі. Недалёка ад кузні працякала малюпасенькая рэчачка Панямонка. Колас. Стаяў малюпаценькі столік, і перад ім ўрос у зямлю новы нефарбаваны ўслончык. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дрэ́ма, ‑ы, ж.
Разм. Тое, што і дрымота. Ды гэты лес, хоць ён і немы, Але скрозь ціш халоднай дрэмы, Скрозь гэты мёртвы сон зімовы Вядзе з Міхалам казкі-мовы. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дублёны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і дублены (у 2 знач.). З хаты дыхнула цеплынёй і пахам дублёнай аўчыны. Кулакоўскі. Высокі маўклівы партызан у чорным дублёным кажушку сабраўся быў ужо ісці. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мімахо́дзь, прысл.
Разм. Тое, што і мімаходам. Зірнулі [хлопцы] мімаходзь на бабровае паселішча і пайшлі далей. Маўр. Заранік заўважыў, як касы позірк брыгадзіра нібы мімаходзь акінуў яго з ног да галавы. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
надо́ба, ‑ы, ж.
Абл. Розныя рэчы, патрэбныя ў надзённым жыцці. Тут быў страшэнны непарадак — На тое час быў перабору. Была адчынена камора І сені насцеж. Як папала Надоба розная стаяла. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
на́мець, ‑і, ж.
Тое, што намецена ветрам (гурба снегу, пяску і пад.). Тым часам я разгроб нагамі снежную намець пад вярбой, дастаў з кішэні складны нож і нахіліўся над тайніком. Шыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наўко́с, прысл. і прыназ.
Разм. Тое, што і наўскасяк. Гаспадыня была ў чорным плацці; такая ж хустка наўкос закрывала лоб. Савіцкі. Наўкос усяго хвойніку рассцілаюцца па ўтульным моху зялёныя абрусы. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наяву́, прысл.
Тое, што і наяве. Я не на глобусе на ўроку, А бачу наяву Урал. Смагаровіч. Сягоння я не ў марах, наяву Магу дастаць для любай зорку з неба. Макаль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недатыка́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які ахоўваецца законам ад усякіх замахаў з боку каго‑н. Недатыкальная асоба.
2. Тое, што і непарушны (у 2 знач.). Ёсць такі вайсковы выраз — «недатыкальны запас». Шкраба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)