сарбі́т, -у, Мі́це, м.

Рэчыва, якое атрымліваецца з глюкозы і ўжыв. замест цукру ў харчаванні хворых на дыябет.

|| прым. сарбі́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сві́нства, -а, н. (разм.).

1. Нізкі ўчынак, грубасць, непрыстойнасць.

Гэта с. з яго боку — не сказаць праўду.

2. Пра што-н. неахайнае, бруднае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

свісту́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж. (разм.).

1. Невялікі свісток з саломы, травы і пад.; пішчалка.

2. Дзіцячая цацка — свісток.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ске́птык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Прыхільнік скептыцызму (у 1 знач.).

2. Чалавек, які ва ўсім сумняваецца, да ўсяго адносіцца з недаверам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

склюдава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; -дава́ны; незак., што.

Секучы ўдоўж, знімаць паверхневы слой (з дрэва).

С. сцены.

С. дрэва.

|| наз. склюдава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скры́пень, -ю, м.

Высокая травяністая расліна з мяцёлкай пурпурна-ружовых або белых кветак і пушыстым насеннем.

|| прым. скрыпнёвы, -ая, -ае.

Сямейства скрыпнёвых (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сла́лам, -а, м.

Від спорту — скарасны спуск на лыжах з гары па зададзеным складаным маршруце.

Займацца слаламам.

|| прым. сла́ламны, -ая, -ае.

Слаламная дыстанцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

смог, -у, м.

У вялікіх гарадах: задушлівы туман, змяшаны з выхлапнымі газамі, дымам і куродымам.

Над горадам вісіць с.

|| прым. смо́гавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спадаро́жны, -ая, -ае.

1. Які рухаецца ў адным напрамку з чым-н.

Спадарожная машына.

С. вецер.

2. Які сустракаецца на шляху.

Спадарожная станцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расі́йскі, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да Расіі, расіян, звязаны з імі.

Расійская Федэрацыя.

Р. парламент.

2. Тое, што і рускі (уст.).