бяльмо́, ‑а; мн. бельмы, ‑аў; н.
1. Белаватая непразрыстая пляма на рагавой абалонцы вока, якая аслабляе зрок або прыводзіць да поўнай слепаты.
2. толькі мн. Разм. груб. Вочы.
•••
Выкаціць (вылупіць) бельмы гл. выкаціць.
(Як) бяльмо на воку — пра таго (тое), хто (што) перашкаджае, раздражняе сваёй прысутнасцю (наяўнасцю).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лі́сцевы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да лісця. Лісцевыя пупышкі. // Які ўтвараецца лісцем. У лясной глушы пад густым лісцевым навесам заўсёды пануе паўзмрок і вільгаць. В. Вольскі.
2. Які мае лісце, з лістамі (пра дрэвы); проціл. хвойны. Лісцевае дрэва. // Які складаецца з такіх дрэў. Лісцевы лес.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зарулі́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.
1. што. Завесці самалёт па зямлі ў пэўнае месца (перад узлётам або пасля пасадкі). [Звераў] заруліў самалёт на суседнюю стаянку, а цяпер скінуў парашут і расшпільваў шлемафон. Алешка.
2. Закаціцца па зямлі ў пэўнае месца (пра самалёт). Самалёт заруліў на ўзлётную паласу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
збі́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад збіць.
2. у знач. прым. Пашкоджаны, сапсаваны ўдарамі. Збітая падкова. Збіты буфер. // Разм. Стаптаны (пра абутак). Збітыя боты. Збітыя абцасы. // Са здзёртай скурай. Збітае калена.
3. перан.; у знач. прым. Усім вядомы, зацяганы. Збіты выраз. Збітыя параўнанні. Збітая тэма.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ма́заны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад мазаць (у 1 і 2 знач.).
2. у знач. прым. Брудны, запэцканы.
3. у знач. прым. Глінабітны. К вечару паабапал замігцелі ў кучаравых вішнёвых садках белыя мазаныя хаты. Б. Стральцоў.
•••
Адным мірам мазаны — пра людзей з аднолькавымі адмоўнымі ўласцівасцямі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
меладра́ма, ‑ы, ж.
1. Уст. Драма са спевамі і музыкай.
2. Драматычны жанр і твор, якія характарызуюцца звышнатуральным драматызмам, знешнімі эфектамі, маралізацыяй. Гурткоўцы паказалі п’есу з дарэвалюцыйнага жыцця, нейкую меладраму з нешчаслівым каханнем. Краўчанка.
3. перан. Пра падзеі, перажыванні, якія выклікаюць смех сваёй ненатуральнасцю і прыўзнятасцю.
[Ад грэч. melos — песня, мелодыя і drama — дзеянне, сцэнічны наказ.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
до́мік, ‑а, м.
Памянш.-ласк. да дом; невялікі дом. // Невялікая пабудова для птушак, звяроў, пчол і пад. Бацька .. [Міхасёў] быў яшчэ пчаляром, і ўсё з калод мёд выкачваў, домікаў не прызнаваў. Б. Стральцоў.
•••
Картачны домік — пра меркаванні, разлікі і пад., якія не маюць пад сабой трывалай асновы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
до́ўбня, ‑і і даўбня́, ‑і, ж.
1. Вялікая палка з патаўшчэннем на канцы (для ўбівання чаго‑н., забою жывёлы і пад.). Машэка доўбняй замахнуцца яшчэ на некага спяшыць... Купала. Яшчэ парася ў чэраве, а доўбня ўжо гатова. З нар.
2. перан. Пагард. Пра няцямкага, дурнога чалавека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
драбната́, ‑ы, ДМ ‑наце, ж., зб.
Дробныя істоты, прадметы. Часта бывае так: у вас нічога не ловіцца або клюе адна драбната, а ваш сусед цягае адну за адной вялікіх плотак ці галаўнёў. Матрунёнак. / Пра дзяцей. — На руках у яе [ўдавы] засталося чацвёра дзяцей, усё драбната. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
драматы́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да драмы (у 1, 2 знач.). Драматычны тэатр. Драматычны твор. Драматычнае мастацтва.
2. Поўны драматызму (у 2 знач.). Драматычны выпадак. Драматычная развязка.
3. Моцны, крыху рэзкі па тэмбру, у адрозненне ад лірычнага (пра голас спевака). Драматычны тэнар. Драматычнае сапрана.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)