перамёрзлы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які перамерз. У лесе ні прайсці ні праехаць. Тут нават у зацішныя дні завіруха: калматыя векавыя яліны асыпаюць пад ветрам долу дробныя, перамёрзлыя сняжынкі. Асіпенка. Пажарышчы аселі і зраўняліся з перамёрзлай травою па агародах і садках. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перасо́вачны, ‑ая, ‑ае.
1. Прыстасаваны для зручнага перасоўвання, перамяшчэння. Перасовачны столік.
2. Які пераязджае з месца на месца, каб задаволіць патрэбы насельніцтва на месцы жыхарства, працы і пад. Перасовачная бібліятэка. Перасовачная майстэрня. □ Непадалёк ужо аднастайна тахкаў рухавічок перасовачнай электрастанцыі. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пехаці́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пехацінца; прызначаны для пехацінца. Мне бачна ўся калона палонных. Яна страціла вайсковы выгляд: у каго цераз плячо шынельная скатка, хто нясе пад пахай ватоўку, сям-там відаць пехацінская ці кавалерыйская шапка. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плужо́к, ‑жка, м.
1. Памянш. да плуг.
2. Невялікі плуг, якім абганяюць бульбу, буракі і пад. А тут раптам такая неспадзяваная ўдача: адганяць бульбу! Самая што ні на ёсць сталая работа — з плужком-абганянкай, з жывым канём, з пугай... Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плю́скаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. Лыпаць, моргаць (вачамі). Бацька маўчаў і сонна плюскаў вачыма. Хомчанка. Іра плюскае вачыма і паказвае мне: маўляў, выходзь і чакай. Сабаленка.
2. Хлюпаць, плюхаць, плюхцець. Пад нагамі плюскала вада. Пянкрат.
3. Іран. Цалаваць, цмокаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
поп, папа, м.
Разм. Свяшчэннік. Заборцаўскі поп накіраваўся на цвінтар, каб пачаць раннюю службу. Колас. Поп саграшыў, а дзяка вешаюць. Прыказка.
•••
На папа (ставіць, паставіць і пад.) — стаўма, вертыкальна.
Шалёны поп хрысціў каго — пра неўраўнаважанага, схільнага да неабдуманых учынкаў чалавека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
радабо́ддзе, ‑я, н.
Абл.
1. Пра рэдкія пасевы, зараснікі. Атрад памалу падцягваўся да ўскрайку лесу, дзе ў радабоддзі хмызнякоў спыніліся разведчыкі. Дзенісевіч.
2. Пра рэдка сатканую, звязаную і пад. рэч. — Гусцей ніткі кладзі, а то ў цябе нейкае радабоддзе атрымліваецца. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разміні́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.
Ачысціць (ачышчаць) ад мін. — Я размініраваў адну з вуліц Валгаграда, — кажа далей Барыс. Гарбук. [Маладых людзей] хапалі і пасылалі на работу ў Германію або проста на фронт — капаць акопы, размініраваць пад абстрэлам замініраваныя ўчасткі... Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раўчу́к, ‑а, м.
1. Невялікі ручай. У некалькіх кроках ад .. [Грыся] ціха гаманіў раўчук, бегучы з лесу ў раку. Кулакоўскі. Пад нагамі заскрыпелі дошкі маленькага мосціка праз раўчук. Шамякін.
2. Невялікі равок. Дворык свой [Фёдар] заліў цэментам з раўчукамі для сцёку вады. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сакратарыя́т, ‑а, М ‑рыяце, м.
1. Арганізацыйна-выканаўчы орган, аддзел пры ўстанове ці арганізацыі для вядзення бягучых спраў. Сакратарыят міністэрства. Сакратарыят Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. // Супрацоўнікі гэтага органа, аддзела.
2. Асобы, выбраныя на сходзе, канферэнцыі і пад. для вядзення пратаколаў. Сакратарыят канферэнцыі.
[Фр. secrétariat.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)