падужэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

Разм. Стаць дужэйшым, набрацца сіл. Кубанец дастаў з прымацаванай да сядла скураной торбы кавалак хлеба і, падаючы Міхасю, сказаў: — На, браце, перакусі, адразу падужэеш. Машара. Пад савецкай горкаю цудоўнай Падужэў і вырас кожны з нас. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакра́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Дакрануцца, крануць некалькі разоў. Макараў абышоў самалёт, ступіў на крутую лесвіцу, пакратаў ручку ўпраўлення, зірнуў на прыборы. Алешка. Не заўважаючы мяне, [Аксеня] прайшлася пад павець, узяла граблі і, павярнуўшы іх, пакратала зубы: ці моцна сядзяць. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакругле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм.

1. Зрабіцца больш круглым, поўным. Вочы Карніцкага пакруглелі, гнеўна заторгаліся жаўлакі. Паслядовіч. Наташа паківала галавой і засмяялася.. Вочы яе засвяціліся, пакруглелі шчокі. Пташнікаў.

2. Патаўсцець, папаўнець. Пад падбародкам у.. [Сямёна] намеціўся валлячок, пакруглеў жывот. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палаві́к, ‑а, м.

Вузкі доўгі дыванок з грубай тканіны, які рассцілаецца па падлозе. Уздоўж сцен — высокія, ледзь не пад столь, фікусы, падлога заслана палавікамі, на сценах — дываны. Навуменка. Прыйшоўшы дадому ... [Варвара] па звычцы спынілася ў дзвярах — выцерла ногі аб палавік. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папаганя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.

Разм. Ганяць доўга, неаднаразова. [Старшыня:] — Ну і папаганяў я самагоншчыкаў — ног пад сабою не чую. «Вожык». [Кастусь] рэчку ведае на сто вёрст у адзін і ў другі бок. Ды і плытоў папаганяў — дай божа. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. што. Піць патроху, не спяшаючыся або час ад часу. Я ўспомніў, як у адной экзатычнай кватэры мы сядзелі і папівалі сухое віно пад крыкі шматлікіх папугаяў. Караткевіч.

2. Разм. П’янстваваць зрэдку, час ад часу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўнакро́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які вылучаецца паўнакроўнасцю (у 1 знач.), хворы ад лішку крыві.

2. Здаровы. Мельнік быў паўнакроўны мужчына гадоў сарака пяці. Гамолка. // перан. Насычаны, змястоўны, багаты на ўражанні, падзеі і пад. Усё вакол жыло паўнакроўным, шчаслівым жыццём. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўрубля́, м.

Тое, што і паўрубель. І раз чалавек ужо заявіўся з вёскі ў горад,.. — абыдзе сталоўкі, магазіны, а потым, пад канец дня, яшчэ і на станцыю адлучыцца, асабліва калі на падводзе: можна па дарозе за якога паўрубля падвезці каго. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перае́мнік, ‑а, м.

Прадаўжальнік чыёй‑н. дзейнасці, якіх‑н. традыцый і пад. Марксізм узнік не ў баку ад прамой дарогі развіцця навукі, а з’явіўся законным пераемнікам і прадаўжальнікам усіх яе лепшых дасягненняў. «Звязда». // Той, хто заняў месца, пасаду свайго папярэдніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перакла́дзіна, ‑ы, ж.

Папярочны брус, жэрдка, дошка і пад. Ластаўчына гняздо было ў самым гумне, на падстрэшнай перакладзіне. Якімовіч. Ёмкая перакладзіна, прыбітая .. ўпоперак дзвярэй, вартуе цяпер хатку над балотцам. Колас. // Тое, што і турнік. // Спец. Верхняя частка крапяжу ў шахтах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)