губны́ 1, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да губы 1. Губныя мышцы. // Прызначаны для губ. Губная памада.
2. Які вымаўляецца пры ўдзеле губ; лабіяльны (пра гукі). Губныя зычныя.
•••
Губны гармонік гл. гармонік.
губны́ 2, ‑ая, ‑ое.
Гіст. Які мае адносіны да губы 3. Губны стараста.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гы́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Адрывіста і пагрозна вурчаць (звычайна пра сабак). Джэк адным скокам дагнаў.. [камень] і гыркаў, ляскаючы зубамі. Крапіва.
2. Разм. Груба і зласліва гаварыць, адказваць каму‑н.; пакрыкваць. Здаецца, што хлопцы злыя і раздражнёныя: гыркаюць адзін на аднаго, кашляюць, чхаюць, шморгаюць насамі. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дапасава́цца, ‑суецца; незак.
1. Узгадняцца з чым‑н., адпавядаць чаму‑н. Не заўсёды ў рамане паводзіны і ўчынкі героя дапасуюцца да яго характару, адпавядаюць яго псіхалагічнаму партрэту. Хромчанка.
2. Стаяць у аднолькавым родзе, ліку, склоне або асобе з галоўным словам (пра залежнае слова). Прыметнік дапасуецца да назоўніка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
беспрасве́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Без прасвету, вельмі цёмны. Беспрасветная ноч. // Бясконцы, густы (пра дождж, туман і пад.). Зноў дажджы, нудныя, халодныя, беспрасветныя. Сачанка.
2. перан. Сумны, цяжкі, безнадзейны. У гэтых думках чэрпаў ён падтрыманне сабе самому і простым людзям, што стогнуць у ярме беспрасветнага прыгнёту. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
благаро́ддзе, ‑я, н.
У дарэвалюцыйнай Расіі — тытулаванне, наданае афіцэрам да штабс-капітана і роўным па чыне цывільным чыноўнікам (ужывалася з займеннікамі «ваша», «яго», «іх»). Мікіта сядзеў і думаў пра дом. У гэты час да яго прыйшоў веставы ад ротнага .. — Іх благароддзе загадалі зараз жа прыйсці. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
галавало́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.
Складаная задача, загадка, рашэнне якой патрабуе кемлівасці, здагадлівасці. // перан. Пра што‑н. заблытанае, незразумелае. [Струшня] прыслаў не паведамленне, а галаваломку, ні слова аб падрабязнасцях. М. Ткачоў. Нярэдка побач з добрым празрыстым вершам даводзіцца чытаць і вершаваную галаваломку. Русецкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
га́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак., каго-што.
Прызнаваць непрыгодным, дрэнным; даваць нізкую ацэнку. Сініцкі гаварыў і гаварыў пра дысертацыю, але Кухарчык не мог ніяк зразумець, ці ён яе хваліць, ці ганіць. Сабаленка. // Асуджаць, абгаворваць. Заўсёды мімаволі з’яўляецца антыпатыя да чалавека, які пачынае завочна ганіць іншых. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адгуля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.
Разм.
1. Уволю пагуляць, адпачыць. Усе ведалі, што Адарка ў апошні час любіць адгуляцца. Лупсякоў.
2. Адпасвіцца на падножным корме (пра жывёлу). Мой конь, ты добра адгуляўся, Пакуль я ездзіў на машыне, Мой конь, ты добра назбіраўся Дарожкай белай канюшыны. Гаўрусёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адрасці́, ‑сце; зак.
Вырасці зноў пасля таго, як было зрэзана, падстрыжана (пра валасы, расліны і пад.). Як толькі парасткі крыху падняліся, Маня асцярожна адрэзала іх вострым нажом.. Праз нейкі час парасткі адраслі зноў. Якімовіч. Марына змянілася. Валасы на яе галаве адраслі і пагусцелі, вочы сталі вялікія. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адсу́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які адсутнічае. Паказанні сведак, адсутных па законных прычынах, суд пастанавіў агаласіць у свой час. Колас.
2. Які не выяўляе ніякай цікавасці да навакольнага; безуважны (пра выраз вачэй, твару). Адсутны погляд.
3. у знач. наз. адсу́тны, ‑ага, м. Той, хто адсутнічае. Адзначыць адсутных.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)