вынахо́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.
Разм. Тое, што і вынаходства (у 2 знач). Хлопец .. [Антон] здольны, добра ведае і любіць хімію. Але ж ад гэтага яшчэ не так блізка да вялікіх вынаходак. Дубоўка. // Выдумка. Дзіцячая вынаходка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парта́ч, ‑а, м.
Разм. груб. Чалавек, які нядбала або няўмела выконвае сваю работу. За што ні возьмуцца — ну хоць ты плач! — Цудоўны матэрыял пакрэмзаюць на латы. ... Нажніцы ж, так сказаць, былі не вінаваты, Бо імі працаваў кравец-партач. Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́рткі, ‑так; адз. няма.
Разм. Тое, што і штаны. Мужык быў зверху апрануты, — кепка, картовая кашуля з зашпіленымі кішэнькамі, шарачковыя порткі, — а знізу — босы. Брыль. Міхась глянуў на свой палаплены паўкажушак, на порткі з даматканага сукна і.. ўздыхнуў. Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шарк, выкл. у знач. вык.
Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. шаркаць — шаркнуць. Жанчыны гнуцца ды разгінаюцца лёгка. Нават і мама. «Абы толькі ногі мае не балелі так моцна...» Сярпы ў іх руках — што жывыя, шарк, шарк — і жменя. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
захадзі́цца, ‑хаджуся, ‑ходзішся, ‑ходзіцца; зак.
Разм.
1. Стаміцца ад доўгай хады. Захадзіцца за дзень.
2. Замітусіўшыся, пачаць старанна, рупліва што‑н. рабіць. Маці заходзілася: трэба пачаставаць дарагога госця! Мележ. Нупрэй захадзіўся, кінуўся раскладаць агонь. Колас.
3. Разм. З сілай пачацца; усхадзіцца. Вецер захадзіўся. Мяцеліца захадзілася. // перан. Разгневацца, разлютавацца, раз’юшыцца. — А што я табе такое, скажам, зрабіў, што так ты захадзіўся? Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасла́ннік, ‑а, м.
1. Дыпламатычны прадстаўнік адной дзяржавы ў другой, рангам ніжэй за пасла.
2. Кніжн. уст. Тое, што і пасланец. Пайшоў ён [Алёша] пасланнікам іхнім, Палез да вяршыні па схілу, І згаслі пажары, Грымоты заціхлі, Адчуўшы, што ўзняўся асілак. Калачынскі. Сплю ў каменным сховішчы кватэры, Але што там бухае, як цэп? Хто так гулка стукаецца ў дзверы? Гэта ты, пасланнік поля — Хлеб. Макаль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўміра́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.
Памерці — пра ўсіх, многіх. І яшчэ, што можна адзначыць з мінулага дзеда Талаша, дык гэта тое, што ў яго бацькі было дванаццаць дзяцей. Васьмёра з іх паўміралі малымі. Колас. Так з таго часу я і не бачыў бацькоў. Потым чуў ад людзей з таго боку, што яны доўга і не жылі: паўміралі маладымі... Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праткну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.
1. Адолеўшы перашкоды, прайсці, прарвацца праз што‑н. А тут карнікі абклалі так, што нідзе не праткнуцца, толькі вось гэты краёчак балота аставаўся яшчэ не закрыты. Быкаў.
2. Прайсці праз што‑н. наскрозь. Хоць сонца ўзнялося, Па возеры дымна: Туман — нават промню Сюды не праткнуцца. Калачынскі.
3. Быць праткнутым. Папера праткнулася. Мех праткнуўся на цвік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шу́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Разм. Тое, што і жарт (у 1 знач.). — Ну, што з вамі, мае шуткі? Што вы ў голавы ўзялі? — Гаварыў Сымонка з імі. Дый самога страх шугаў. Колас. Досыць! Не шутка іграць на кларнеце, Медныя жменяй сыпаць акорды. Танк. Заўсёды над кожным яна [Гэля] адпальвала якую-небудзь шутку. Паджартавала яна і над Зосяю. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Варажыць: прадказваць што‑н. па якіх‑н. прыметах. Па зімах гадаюць пра лета. □ На рамонках [Аксана] гадала: Ці кахае, ці не? Бачыла.
2. Выказваць здагадкі, меркаваць. Не сніў, не думаў, не гадаў, што так са мною стане. Пушча. Спыніўшыся на лузе, хлапчукі Услых гадаюць: — Хто ідзе такі? Гаўрусёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)