безбіле́тны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае білета (у 1 знач.). Безбілетны пасажыр. / у знач. наз. безбіле́тны, ‑ага, м. [Наста:] — А памятаеш [Васіль], як першы раз на поўным хаду садзіўся ў мой вагон? Памятаеш? Хацелася высадзіць цябе, безбілетнага, дык ты ледзь не з’еў мяне. Карамазаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здво́іць, здвою, здвоіш, здвоіць; зак., што.
1. Зрабіць падвоеным, здвоеным (у 2 знач.). Здвоіць нітку. // Паставіць адзін за адным. Здвоіць урокі.
2. Перастроіць (кожны рад у страі) у два рады. Здвоіць рады.
•••
Здвоіць след — прабегчы другі раз па сваім следзе (пра звера).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заруне́ць, ‑ее; зак.
Узышоўшы, зазелянець (пра пасевы, звычайна азімыя). Красавік прыйшоў. Палі Сонейка прыгрэла, І на леташняй раллі Жыта зарунела. Грахоўскі. // Пакрыцца рунню (пра засеяную ніву, поле і пад.). Не раз яшчэ Дняпру разліцца.., Палям калгасным зарунець І новым песням зазвінець. Зарыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пастаўшчы́к, ‑а, м.
Асоба або ўстанова, якая пастаўляе што‑н. Завод-пастаўшчык. □ Дзеці кожны раз беглі.. на рынак, і пасля я даведаўся, што яны былі таксама галоўнымі пастаўшчыкамі птушак. Чыгрынаў. Аршанскі льнокамбінат .. стаў пастаўшчыком на сусветны рынак цудоўных вырабаў з беларускага лёну. Палтаран.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перапхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.
Разм.
1. Штурхаючы, перамясціць куды‑н. або цераз што‑н. [Халуста:] — Каб гэты прывад быў на колах.., то яго раз-два і перапхнуў на другое прыгуменне. Чарнышэвіч.
2. Тое, што і перапхаць (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прабубні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.
Разм.
1. Невыразна, незразумела сказаць што‑н. Салдат чамусьці адразу зрабіўся вельмі негаваркі, моўчкі закурыў яшчэ раз, нешта прабубніў на развітанне і, не глянуўшы на Максіма, падаўся з купэ. Машара.
2. і без дап. Бубніць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рублёўка, ‑і, ДМ ‑лёўцы; Р мн. ‑лёвак; ж.
Разм. Манета або казначэйскі білет вартасцю ў адзін рубель. Загляні цяпер да нарачанцаў. Раз вугра іх тлустага з’ясі, Пра цану не станеш больш спрачацца, Сам рублёўку лішнюю дасі. Панчанка. [Соня] разгладжвала пакамечаныя рублёўкі. Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
своечасо́васць, ‑і, ж.
Уласцівасць своечасовага; здзяйсненне чаго‑н. у належны час. Я з трыбуны з’езда не выступаў і таму я хачу са старонак газеты яшчэ раз падкрэсліць праўдзівасць і своечасовасць для нас, беларускіх пісьменнікаў, папрокаў, зробленых нашай літаратуры Аляксеем Максімавічам Горкім. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ску́так, ‑тку, м.
Разм. Тое, што вынікае з чаго‑н.; вывад. [Богут:] — Так, так, васпане мой ласкавы: плаціць за хату трэба мне, Раз вы жывеце ў ёй, а не — Дык скутак будзе нецікавы. Колас. Арышт, допыты, канвой — гэта было ўступам, а астрог — скутак. Гартны.
[Польск. skutek.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спардэ́к, ‑а, м.
Верхняя лёгкая палуба на трохпалубных суднах 19 і пачатку 20 стст. або палуба сярэдняй надбудовы на суднах сучаснай канструкцыі. [Лорда] можна было бачыць на спардэку, дзе ён раз і другі, нягледзячы ні на якое надвор’е, акуратна пахаджваў паўз абодва барты. Лынькоў.
[Англ. spar-deck.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)