запаво́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад запаволіць.
2. у знач. прым. Больш павольны, чым звычайна. Запаволеная кіназдымка. □ Валодзя спыніўся каля самай вады, паглядзеў на запаволеную плынь. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ла́таны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад латаць.
2. у знач. прым. Які мае латкі, залатаны. Перад.. [Лідай] стаяў невысокі чалавек у латанай вопратцы. Новікаў.
•••
Бядой латаны — вельмі бедны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зацю́каны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад зацюкаць.
2. у знач. прым. Запужаны, забіты; затуканы. І шкода пакідаць сваю хату, абжытую і цёплую; шкода маўклівай зацюканай маці. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ма́рна,
1. Прысл. да прым. марны (у 1 знач.).
2. у знач. вык. Дарэмна, упустую. Колькі разоў Ларывончык рабіў спробу звязацца з іншымі партызанскімі атрадамі, але ўсё марна. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
забало́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад забалоціць.
2. у знач. прым. Які ператварыўся ў балота; балоцісты. Паўднёвы бераг быў нізкі, крыху забалочаны, парослы карлікавай бярозай, багуном. Шашкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наваксава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад наваксаваць.
2. у знач. прым. Намазаны, начышчаны ваксай. Стараста вярнуўся з мужчынам у наваксаваных хромавых ботах, галіфэ і жоўтым кажушку. Бураўкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падзёрты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад падзерці.
2. у знач. прым. Тое, што і падраны (у 2 знач.). У шапцы салдацкай падзёртай Ходзіць па вёсцы Прахор. Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папсава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад папсаваць.
2. у знач. прым. Які стаў непрыдатным, непрыгодным; сапсаваны. У некаторых адсеках ляжала рознае ламачча, папсаваная мэбля, струхлелыя сеннікі. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паско́раны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад паскорыць.
2. у знач. прым. Больш хуткі. У свой час Максім Багдановіч звярнуў увагу па паскоранае развіццё новай беларускай літаратуры. Конан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праўдзі́вей,
1. Выш. ст. да прым. праўдзівы.
2. у знач. пабочн. Дакладней, правільней. — Ведаю я, што ты страціў, праўдзівей, каго страціў: Ядвісю, — пажартаваў Турсевіч, уважна зірнуўшы на прыяцеля. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)