а́рфа¹, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Шчыпковы музычны інструмент у выглядзе вялікай трохвугольнай рамы з нацягнутымі на ёй струнамі.

|| прым. а́рфавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

а́стра, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Травяністая дэкаратыўная расліна сямейства складанакветных з буйнымі кветкамі рознай афарбоўкі, звычайна без паху.

|| прым. а́стравы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аўкцыён, -у, м.

Публічны продаж маёмасці, калі пакупніком становіцца той, хто дасць большую суму.

Прадаць з аўкцыёну.

|| прым. аўкцыённы, -ая, -ае.

А. продаж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аўтака́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Самаходны вазок з рухавіком унутранага згарання для перавозкі грузаў, багажу на невялікія адлегласці.

|| прым. аўтака́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

афіцыёзны, -ая, -ае (кніжн.).

Які фармальна не звязаны з урадам, але на справе праводзіць яго погляды.

А. орган друку.

|| наз. афіцыёзнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аэрадро́м, -а, мн. -ы, -аў, м.

Пляцоўка з рознымі збудаваннямі для стаянкі, узлёту, пасадкі і абслугоўвання самалётаў, верталётаў, планераў.

|| прым. аэрадро́мны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бабо́ўнік, -у, м.

1. Балотная травяністая расліна з сакавітым лісцем, якая ідзе на корм жывёле.

2. зб. Сцёблы бобу.

|| прым. бабо́ўнікавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бадмінто́н, -а, м.

Спартыўная гульня, у якой з дапамогай ракетак перакідваецца валан цераз сетку ад аднаго іграка да другога.

|| прым. бадмінто́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

балала́йка, -і, ДМа́йцы, мн. -і, -ла́ек, ж.

Народны трохструнны музычны інструмент з корпусам трохвугольнай формы.

|| прым. балала́ечны, -ая, -ае.

Б. аркестр.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

балва́н, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Фігура чалавека, вылепленая або высечаная з якога-н. матэрыялу.

Снегавы б.

2. Дурань, невук (разм., зневаж.).